Уладзімір Васілевіч Русакевіч
Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч (нар. 13 верасня 1947; нар. 13 верасня 1947, Выганашчы, Пінская вобласць) — беларускі палітык, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Фігурант спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, былы фігурант Чорнага спісу ЕС.
Уладзімір Васілевіч Русакевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Падгайны | ||||||
Пераемнік | Алег Праляскоўскі | ||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1947 (77 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Целяханскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Беларус.
У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1983 годзе — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут і Мінскую ВПШ. Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970—1971).
Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З 1994 года — Намеснік Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь[1] (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—2000, курыраваў пытанні кадравай работы)[2].
З ліпеня 2000 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].
6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4]. 4 снежня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра інфармацыі[5].
Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 года — Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь; народны дэпутат СССР (1991).
Міжнародныя санкцыі
правіцьЗ 2007 года Русакевіч знаходзіцца ў Спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6]. У 2006[7]—2008[8] і 2011[9]—2013[10] гадах супраць Русакевіча дзейнічалі санкцыі Еўрапейскага Саюза.
Узнагароды
правіць- Ордэн Пашаны (2000).
Сям’я
правіцьЖанаты, трое дзяцей.
Крыніцы
правіць- ↑ (недаступная спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 1994 № 262 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1997 № 386 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2000 № 405 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2003 года № 351 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 583 «Аб вызваленні У. В. Русакевіча ад пасады Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ США расширили список невъездных белорусских чиновников (руск.). Lenta.ru (28 лютага 2007). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Коровенкова, Татьяна. Евросоюз оставил «черный список» еще на год (руск.). Naviny.by (7 красавіка 2008). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ У Чарнагорыю пусцяць не ўсіх . Новы Час (15 мая 2010). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Список белорусских чиновников, которым запрещен въезд в ЕС (руск.). Naviny.by (2 лютага 2011). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Бобруйский тюремщик попал в «черный список» ЕС (руск.). Lenta.ru (30 кастрычніка 2013). Праверана 25 красавіка 2023.
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка на праекце «Прэс-дасье»(недаступная спасылка) (руск.)