Міхаіл Васілевіч Падгайны
Міхаіл Васільевіч Падгайны (нар. 5 студзеня 1954, в. Ізбішча Пухавіцкага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Міхаіл Васілевіч Падгайны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Васілевіч Навіцкі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Іванавіч Бутэвіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Васілевіч Русакевіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1954 (71 год) |
||||||
Адукацыя |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1991). Працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі.
У 1977—1989 — працаваў у камсамоле, прайшоў шлях ад інструктара Савецкага райкама г. Мінска да сакратара ЦК ЛКСМБ.
У 1989—1991 — Быў інспектарам Мінскага абкама КПБ, другім сакратаром Першамайскага райкама КПБ г. Мінска.
У 1991—1995 —намеснік міністра культуры, старшыня Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Беларусі.
У 1995—1996 — кіраўнік праграмы «Рэспубліканскі цэнтр інфармацыі ЮНЕСКА».
У 1996—1997 — начальнік галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку.
У 2001—2003 — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2003—2004 — генеральны дырэктар рэспубліканскага аб'яднання «Белсаюздрук» Міністэрства інфармацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Падгайны Міхаіл Васільевіч // Хто ёсць хто ў Беларусі / Укл.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая [і інш.]. — Вільня, 2007. — 256 с. — С. 155.