Васіль Васілевіч Фамін
Васіль Васілевіч Фамін (2 красавіка 1884, Масква — 1 верасня 1938) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч.
Васіль Васілевіч Фамін | |
---|---|
Нараджэнне |
2 красавіка 1884 |
Смерць |
1 верасня 1938[1] (54 гады) |
Член у | |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1884 одзе ў Маскве. За рэвалюцыйную дзейнасць не раз быў арыштаваны і сасланы. У 1917 у арміі, веў рэвалюцыйную работу сярод салдат Заходняга фронту, з сакавіка член Мінскага Савета, з красавіка — франтавога камітэта Заходняга фронту, з чэрвеня — Мінскага, з верасня Паўночна-Заходняга абласног камітэтаў РСДРП(б); адзін з рэдактараў газеты «Звязда». У снежні 1917 года ўдзельнічаў у падпісанні дагавора аб перамір’і на Заходнім фронце.
3 1918 года ў Маскве, у ВЧК, з 1923 намеснік наркома шляхоў зносін, член Прэзідыума ВСНГ СССР, з 1931 нам. наркома воднага транспарту СССР. У 1927—31 і з 1935 у Наркамаце ўнутранага гандлю СССР. Член ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Аыштаваны па абвінавачанні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, прысуджаны да расстрэлу і расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956 годзе.
Аўтар успамінаў «З’езд дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў красавіку 1917 г.» (выд. 1957).
Зноскі
правіць- ↑ Фомин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.