Лорд-намеснік (лорд-лейтэнант; англ.: Lord Lieutenant) — персанальны прадстаўнік манарха Вялікабрытаніі ў буйной адміністрацыйнай адзінцы. Абавязкі лорда-намесніка, у залежнасці ад часу і акалічнасцяў, моцна змяняліся, аднак тыя, хто займаў гэту пасаду не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў. Фактычна гэта ганаровы тытул намінальнага главы судовай і выканаўчай улады на адпаведнай тэрыторыі.

Сцяг Лорда-лейтэнанта

У наш час адміністрацыйныя адзінкі Англіі, у якія прызначаецца лорд-намеснік, завуцца цырыманіяльнымі графствамі.

Спасылкі правіць