Эдвард Хіт
Эдуард Рычард Джордж ХІТ (англ.: Edward Richard George Heath; 9 ліпеня 1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія — 17 ліпеня 2005) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. 69-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Эдвард Рычард Джордж Хіт Edward Richard George Heath | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
19 чэрвеня 1970 — 11 мая 1974 | ||||
Манарх | Елізавета II | |||
Папярэднік | Гаральд Вільсан | |||
Пераемнік | Гаральд Вільсан | |||
Партыя | Кансерватыўная | |||
Адукацыя | Оксфардскі ўніверсітэт | |||
Дзейнасць | палітык, ваенны, журналіст, дырыжор | |||
Веравызнанне | Царква Англіі | |||
Нараджэнне | 9 ліпеня 1916 (104 гады) Бродстэрс, Вялікабрытанія | |||
Смерць | 17 ліпеня 2005[1][2][…] (89 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | William George Heath[d] | |||
Маці | Edith Anne Pantony[d] | |||
Жонка | ||||
Ваенная служба | ||||
Род войскаў | Брытанская армія[d][4] | |||
Званне | lieutenant colonel[d] | |||
Бітвы | ||||
Узнагароды | ||||
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт. 3 1950 дэпутат парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідар. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.
Урад Э. Xіта імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).
Зноскі
- ↑ Edward Heath // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Edward Heath // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Edward Richard George Heath // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 https://www.theguardian.com/news/2005/jul/18/guardianobituaries.conservatives Праверана 12 верасня 2017.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.