Аляксандр Дуглас-Х’юм
Аляксандр (Алек) Дуглас-Х’юм (англ.: Alexander Frederick Douglas-Home, 1903 — 1995) — 67-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Біяграфія
правіцьСкончыў Ітанскую школу і каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта (1925). У маладосці прафесійны гулец у крыкет, выступаў за зборную. У 1934 годзе абраны ўпершыню ў Палату абшчын, засядаў там з перапынкамі да 1951 года, заўсёды як кансерватар. У 1960—1963 і 1970—1974 — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.
Х’юм быў першым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, які нарадзіўся ў XX стагоддзі і апошнім членам Палаты лордаў, прызначаным на пасаду прэм’ера з гэтай палаты. Таксама быў апошнім прэм’ер-міністрам, кандыдатуру якога абраў асабіста манарх (каралева Лізавета II). У 1965 годзе Дуглас-Х’юм у якасці лідара апазіцыі правёў рэформу, у выніку якой была ўпарадкавана працэдура абрання лідара Кансерватыўнай партыі. З тых часоў брытанскі манарх фактычна страціў магчымасць уплываць на прызначэнне прэм’ер-міністра. Стаўшы прэм’ерам, Дуглас-Х’юм адмовіўся ад свайго пэрскага тытула 14-га графа Х’юм, які насіў пасля смерці бацькі ў 1951 годзе, быў пераабраны ў Палату абшчын як дэпутат (адзіны такі выпадак за ўсю гісторыю парламента).
З 1974 года Дуглас-Х’юм вярнуўся ў Палату лордаў, але ўжо як пажыццёвы пэр з тытулам барона Херсела. Пасля смерці яго сын Дэвід стаў спадчынным пэрам (15-м графам Х’юм) і сам заняў месца ў Палаце лордаў, якое захаваў і пасля парламенцкай рэформы.
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.gov.uk/government/history/past-prime-ministers/alec-douglas-home
- ↑ а б Sir Alec Douglas-Home // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nytimes.com/1995/10/10/world/lord-home-92-humble-earl-who-became-british-premier.html
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.