Ордэн Чартапалоху

Найстаражытны і найвысакародны ордэн Чартапалоху (англ.: The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle) — рыцарскі ордэн, звязаны з Шатландыяй. Хоць яго першапачатковая дата заснавання дакладна не вядомая, шатландскі кароль Якаў VII (таксама вядомы як англійскі кароль Якаў II) заснаваў сучасны ордэн у 1687. Ордэн складаецца з Суверэна і шаснаццаці Рыцараў і Лэдзі, а таксама некаторай колькасці «экстра»-рыцараў (членаў брытанскай каралеўскай сям'і і замежных манархаў). Толькі сам Суверэн даруе членства ў ордэне; яму ці ёй не раіць урад, як прынята для большасці ордэнаў.

Найстаражытны і найгодны ордэн Чартапалоху
The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle
Дэвіз Nemo Me Impune Lacessit (Ніхто не параніць мяне, не параніўшыся сам)
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Шатландыя Шатландыя
Тып Рыцарскі ордэн
Кім уручаецца манарх Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[d]
Дата заснавання 29 мая 1687
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая ордэн Падвязкі
Малодшая Order of St Patrick[d]
Адпавядае Ордэн Падвязкі
Ордэн Святога Патрыка;
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўная эмблема ордэна — чартапалох, нацыянальны сімвал Шатландыі. Дэвіз ордэна Nemo me impune lacessit (лац.: «Ніхто не кране мяне беспакарана»); гэты ж дэвіз змешчаны на Каралеўскім гербе і на некаторых фунтовых манетах. Заступнік ордэна — Святы Андрэй.

Большасць кавалерскіх ордэнаў Вялікабрытаніі пакрывае ўсё каралеўства, але тры найвышэйшыя адносяцца толькі да адной са складальных нацый. Ордэн Чартапалоху, які адносіцца да Шатландыі, другі па парадку старшынства. Яго эквівалент у Англіі, Ордэн Падвязкі, найстарэйшы дакументаваны кавалерскі ордэн у Злучаным каралеўстве, датуецца сярэдзінай XIV стагоддзя. У 1783 быў заснаваны ірландскі эквівалент, Ордэн Святога Патрыка; пасля атрымання незалежнасці большай часткай Ірландыі ордэн застаўся спячым (апошні рыцар памёр у 1974).

Гісторыя правіць

Сапраўдная дата заснавання ордэна невядомая. Паводле легенды, Ахей, кароль шатландцаў, верагодна, Энгус II, падчас бітвы з англа-саксонскім каралём Атэльстанам Англійскім, убачыў у небе крыж Св. Андрэя. Пасля перамогі Ахей нібы заснаваў ордэн Чартапалоху, прысвяціўшы яго святому ў 787 годзе. Легенда неверагодная не толькі з-за малаверагоднасці цуду, але таму што дзве названыя асобы нават не кіравалі ў адным стагоддзі. Іншая гісторыя гаворыць, што Ахей заснаваў ордэн у 809 для адзначэння альянсу з імператарам Карлам Вялікім. Многія лічаць, што гэта Якаў III прыняў чартапалох у якасці каралеўскай расліны і выпусціў манеты з выявай чартапалохаў, і заснаваў ордэн у XV стагоддзі. Іншыя сцвярджаюць, што Якаў V, які быў ганараваны ордэнам Падвязкі ў Англіі, ордэнам Св. Міхаіла ў Францыі і ордэнам Залатога руна ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаваў ордэн Чартапалоху ў 1540 г., таму што быў збянтэжаны тым, што яму няма чаго было дараваць замежным манархам. Лічыцца, што ён узнагародзіў «ордэнам Burr ці Thissil» караля Францыі Францыска I.

Нейкі шатландскі кавалерскі ордэн дакладна існаваў у XVI стагоддзі, але ўрэшце быў скасаваны. Якаў VII выпусціў патэнт «які ажыўляе і аднаўляе Ордэн Чартапалоху ў яго поўнай славе, бляску і велічы» ў 1687 г. Былі прызначаны восем рыцараў з максімуму ў 12, але кароль быў зрынуты ў 1688 г. Яго пераемнікі, каралі Вільгельм III Аранскі і Марыя, не рабілі далейшых прызначэнняў у ордэн, які ўрэшце спусцеў. У 1703 г. каралева Ганна зноў аднавіла ордэн Чартапалоху, і ён дажыў да нашых дзён.

Склад ордэна правіць

Каралі шатландскія, а пазней каралі Вялікабрытаніі і Злучанага Каралеўства, з'яўляліся «Суверэнамі» ордэна. Калі Якаў VII аднавіў ордэн, у статуце запісалі, што ордэн павінен «складацца з Суверэна і дванаццаці рыцараў-братоў у памяць Блаславёнага Збавіцеля і яго дванаццаці апосталаў». У 1827 годзе, Георг IV пашырыў ордэн да шаснаццаці членаў. Жанчыны (акрамя кіруючай каралевы) першапачаткова былі выключаны з ордэна; Лізавета II, аднак, дазволіла ўваходжанне лэдзі Чартапалоху ў 1987 годзе.

Час ад часу асобы могуць быць дапушчаны спецыяльнымі ўказамі. Такія члены вядомыя як дадатковыя рыцары і не залічваюцца ў абмежаванне 16 членамі. Праз гэту працэдуру звычайна праходзяць члены брытанскай каралеўскай сям'і; першым быў малодшы сын караля Георга III, затым прынц Уільям Генры (пазней Вільгельм IV). Нарвежскі кароль Олаф V быў першым замежнікам, дапушчаным у ордэн адмысловым указам у 1962 годзе.

Суверэн гістарычна меў права выбіраць рыцараў і дам ордэна. Пачынаючы з XVIII стагоддзя, Суверэн рабіў свой выбар па савеце ўрада. Георг VI палічыў, што ордэны Падвязкі і Чартапалоху выкарыстоўваліся толькі для палітычнага патранажу, а не для ўзнагароджання заслуг. Таму, са згоды прэм'ер-міністра (Клемента Этлі) і лідара апазіцыі (Уінстана Чэрчыля) у 1947, ордэн Чартапалоху, услед за ордэнам Падвязкі, ізноў стаў выконваць ролю персанальнага дара Суверэна.

Рыцары і лэдзі Чартапалоху могуць быць таксама дапушчаны ў ордэн Падвязкі. Раней, многія (але не ўсё) рыцары, якія падняліся да больш старэйшага ордэна, выходзілі ў адстаўку з ордэна Чартапалоху. Першым выйшаў з ордэна Чартапалоху Джон Кэмпбел, 2-і герцаг Аргайл у 1710 г.; апошнім выйшаў Томас Дандас, 2-і герцаг Зетланд у 1872 г. Кавалеры і дамы Чартапалоху могуць таксама пазбавіцца рыцарства. Адзіны падобны выпадак звязаны з асобай Джонам Эрскінам, 6-м герцагам Сак, якія страціў і кавалерства, і герцагства пасля ўдзелу ў паўстанні якабітаў 1715 года.

У ордэне пяць афіцэраў: Аратар, Канцлер, Брамнік, Герольд і Сакратар. Аратар звычайна з'яўляецца святаром Царквы Шатландыі. Канцлер звычайна адзін з кавалераў, хоць не абавязкова самы старэйшы. Брамнік ордэна — Джэнтльмен брамнік Зялёнага Жазла (у адрозненне ад роўнага ў ордэне Падвязкі, Джэнтльмена брамніка Чорнага Жазла, у яго няма функцыі дапамогі палаце лордаў). Герольд, адказны за геральдыку, Lord Lyon King of Arms, кіраўнік шатландскай герольдыі. Лорд Lyon часта — але не заўсёды — таксама служыць сакратаром.

Адзенне і знакі адрознення правіць

 
Аўгуст Фрэдэрык, герцаг Сасэкскі, у ордэнскім адзенні рыцара ордэна Чартапалоху

Па значных днях Ордэна, такіх як штогадовая служба кожны чэрвень ці ліпень, а таксама каранацыя, кавалеры і дамы носяць зацверджанае адзенне:

  • плашч — зялёная накідка на касцюм ці ваенную ўніформу. На плашчы лініі з белай тафтой; змацаваны зялёнымі і залатымі кутасікамі. На левым плячы плашча — зорка ордэна (гл. ніжэй).
  • капялюш робіцца з чорнага вельвету і з плюмажом з пёраў чорнай чаплі.
  • каўнер робіцца з золата, на ім намаляваны чартапалох і парасткі руты. Носіцца на плашч.
  • Св. Андрэй, таксама званы дадатковым знакам, носіцца на каўняры. Складаецца з залатой эмаляванай выявы Св. Андрэя, які апрануты ў зялёнае адзенне і пурпурны плашч і трымае белы касы крыж. Залатыя прамяні зыходзяць з главы Св. Андрэя.

Па-за гэтымі асаблівымі выпадкамі выкарыстоўваюцца нашмат прасцейшыя знакі.

 
Знакі ордэна Чартапалоху
  • зорка ордэна складаецца з сярэбранага крыжа Св. Андрэя, з пучкамі прамянёў паміж рукамі. У цэнтры намаляваны зялёны круг з дэвізам ордэна вялікімі залатымілітарамі; унутры круга намаляваны чартапалох на залатым поле. Носіцца прышпіленым да грудзі злева. (Паколькі ордэн Чартапалоху другі па важнасці кавалерскі ордэн СК, член носіць зорку над зоркамі іншых ордэнаў, да якіх ён ці яна належыць, акрамя ордэна Падвязкі; можна насіць да чатырох ордэнскіх зорак.)
  • шырокая стужка — цёмна-зялёная перавязь, якая носіцца вакол цела, з левага пляча да правага сцягна.
  • На правым сцягне стужкі мацуецца зашпілька ордэна. На аверсе зашпількі, намаляваны Св. Андрэй у той жа форме, што на зорцы. На рэверсе на зялёным поле намаляваны чартапалох акружаны дэвізам ордэна.

Зрэшты, на некаторых «каўнерных днях», які прызначаюцца Суверэнам, члены, якія прысутнічаюць на фармальных мерапрыемствах, могуць насіць ордэнскі каўнерык на ваенную ўніформу, фармальнае адзенне, або іншы касцюм. Калі яны належаць да іншага ордэна, то павінны надзець шырокую стужку іншага ордэна, паколькі ордэн чартапалоху ўжо прадстаўлены каўняром.

Па смерці кавалера ці дамы знакі ордэна павінны быць вернутыя ў Цэнтральную канцылярыю Рыцарскіх ордэнаў. Знак і зорка вяртаюцца асабіста Суверэну найбліжэйшым сваяком нябожчыка.

Афіцэры ордэна таксама носяць зялёныя накідкі. Джэнтльмен Брамнік Зялёнага Жазла таксама носіць, у якасці тытула яго пасады, зялёнае жазло. Лорд Герольд носіць камзол, які адлюстроўвае каралеўскі герб.

Капліца правіць

Калі Якаў VII ажывіў ордэн у 1687 годзе, ён загадаў, каб абацкая царква ў палацы Холіруд стала капліцай ордэна Чартапалоху, магчыма капіруючы ідэю ордэна Падвязкі, у якога капліца знаходзілася ў Віндзарскім замку. Якаў VII, аднак, быў зрынуты ў 1688 годзе; капліцу разбурылі ў бунтах. Ордэн не меў капліцы да 1911 года, пакуль ордэнскай капліцай не стаў Сабор Святога Джайлза ў Эдынбургу. Кожны год, Суверэн пераязджае на тыдзень у палац дому Холіруд у чэрвені ці ліпені; падчас візіту адбываецца служба ордэна. Падчас штогадовай службы пасвячаюцца новыя кавалеры ці дамы. Кожны член ордэна, уключаючы Суверэна, атрымлівае кабінку на хорах капліцы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць