Ганна Аўстрыйская
Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.
Ганна Аўстрыйская фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo) | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 1615 — 14 мая 1643 | ||
Папярэднік | Марыя Медычы | |
Пераемнік | Марыя Тэрэзія Аўстрыйская | |
Дзейнасць | валадарная каралева | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 22 верасня 1601 | |
Смерць | 20 студзеня 1666 (64 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Габсбургі | |
Бацька | Філіп III | |
Маці | Маргарыта Аўстрыйская | |
Муж | Людовік XIII | |
Дзеці | Людовік XIV, Філіп I Арлеанскі | |
Аўтограф | ![]() | |
Манаграма | ![]() | |
БіяграфіяПравіць
Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.
У 1643—1651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.
Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.
Ганна Аўстрыйская ў літаратурыПравіць
Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёра». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёра каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X.
- Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Аўстрыйская
- Анна Австрийская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.