Марыя Тэрэзія Іспанская
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) ісп.: María Teresa de Austria | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
9 чэрвеня 1660 — 30 ліпеня 1683 | |||
Папярэднік: | Ганна Аўстрыйская | ||
Пераемнік: | Марыя Ляшчынская | ||
Дзейнасць: | рэгент | ||
Веравызнанне: | каталіцтва | ||
Нараджэнне: | 10 верасня 1638 Эскарыял, Іспанія | ||
Смерць: | 30 ліпеня 1683 (44 гады) Версаль, Францыя | ||
Пахаванне: | |||
Дынастыя: | Габсбургі, Бурбоны | ||
Бацька: | Філіп IV | ||
Маці: | Елізавета Французская | ||
Муж: | Людовік XIV | ||
Дзеці: | сыны: Людовік Вялікі Дафін Філіп-Карл Людовік-Франсуа дочкі: Ганна-Елізавета Марыя-Ганна Марыя-Тэрэза | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
БіяграфіяПравіць
Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.
Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.
Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну.
Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.
ДзеціПравіць
- Людовік Вялікі Дафін (1 лістапада 1661 — 14 красавіка 1711)
- Ганна-Елізавета (18 лістапада 1662 — 30 снежня 1662)
- Марыя-Ганна (16 лістапада 1664 — 26 снежня 1664)
- Марыя-Тэрэза (2 студзеня 1667 — 1 сакавіка 1672)
- Філіп-Карл (5 жніўня 1668 — 10 ліпеня 1671)
- Людовік-Франсуа (14 чэрвеня 1672 — 4 лістапада 1672)