Луканія

гістарычная вобласць старажытнай Італіі

Лука́нія, (лац.: Lucania, грэч. Λευκανία) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі паміж Кампаніяй, Самніем і Апуліяй з поўначы і Бруціем з поўдня. Была населена луканцамі, якія прыйшлі ў гэты край у пачатку V ст. да н.э.

Карта Луканіі з гарадамі і памежнымі абласцямі

Каб замацавацца тут, луканцы мусілі працяглы час змагацца с грэкамі з Паўднёвай Італіі, якія мелі свае калоніі на ўзбярэжжы. Канчатковай у гэтай барацьбе была бітва пры Лаусе ў 390 г. да н.э., перамога ў якой здабылі луканцы.

Назва луканцаў паходзіць ад вапнянай пароды бела-серага колеру (грэч.: λευκός - светлы), якой шмат у Апенінскіх адрогах, што пакрываюць усю тэрыторыю Луканіі.

Вобласць багата выдатнымі лугамі і шматлікімі рэкамі, што абумовіла тут шырокае развіццё жавёлагадоўлі.

У 272 г. Луканія была заваявана рымлянамі. Войны III ст. да н.э. ператварылі рэгіён з заможнага і буйнанаселенага ў збяднелы і абязлюджаны.

Гарады на ўсходнім узбярэжжы:

Гарады на заходнім узбярэжжы:

Карта Луканіі

Гарады ўнутры края:

  • Анксія
  • Бланда
  • Грумент
  • Нерулус
  • Нумістра
  • Фарэнтум

У наш час тэрыторыя Луканіі адносіцца да адмінстратыўнага рэгіёну Базіліката. Дарэчы, з 1799 па 1820 гг. і з 1932 па 1947 гг. Базіліката насіла назву Луканія.

Спасылкі

правіць