Бурыя лясныя глебы

Бурыя лясныя глебы, буразёмы — тып глебы, які ўтвараецца пад шыракалістымі, мяшанымі, радзей хвойнымі лясамі ва ўмовах умерана цёплага вільготнага клімату. Належаць да аўтаморфных глебаў. Пашыраныя на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Еўропе, Кітаі, ЗША. На Беларусі трапляюцца невялікамі ўчасткамі сярод дзярнова-палева-падзолістых глеб, часцей у Брэсцкай і Гродзенскай аблясцях.

Уласцівасці

правіць

Характарызуюцца назапашваннем вокіслаў жалеза (адсюль бурая афарбоўка), слабай дыферэнцыяцыяй профілю, працэсамі аглінення, камякаватай ці арэхападобнай структурай, магутным (да 20-30 см) гумусавым гарызонтам, высокай урадлівасцю. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых і агароднінных культур, соі, пад вінаграднікі і інш.

Класіфікацыя

правіць

Асноўныя падтыпы:

  • тыповыя
  • ападзоленыя
  • глеевыя
  • ападзоленыя глеевыя

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць