Герб Рэспублікі Італіі,апісаны тут з'яўляецца яе афіцыйным сімвалам з 5 мая 1948 года.

Герб Італіі
Дэталі
Суб’ект Італія
Зацверджаны 5 мая 1948
Заснаванне 5 мая 1948

Апісанне і значэнне.

правіць

Апісанне.

правіць

Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галінай злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам "Італьянская Рэспубліка" (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.

Значэнне.

правіць
  • Асноўны элемент - пяціканцовая зорка - старажытны сімвал Італіі, які азначае абарону нацыі. Выкарыстоўвалася на гербе каралеўства Італіі з 1890 года.
  • Зубчастае кола азначае першы артыкул канстытуцыі,дзе сказана:

"Італія - дэмакратычная рэспубліка,заснаваная працай."

  • Аліўкавая галіна азначае мір, унутраны і вонкавы. Як напісана на стар.11 канстытуцыі

"Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі"

  • Дубовая галіна азначае сілу і вартасць італьянскіх людзей.

Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пейзаж Італіі.

Гісторыя.

правіць

Рашэнне аб уводзінах новай эмблеме Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гасперы у кастрычніку 1946 года. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу.

Пераможцам стаў Паола Пашэта,прафесар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парламентам у лютым 1948 года і зацверджаная прэзідэнтам Энрыка дэ Нікола ў маі таго жа года.