Сардзінская мова

Сардзі́нская мова (саманазва: limba sarda) — раманская мова, родная мова карэннага насельніцтва вострава Сардзінія ў Італіі. Агульная колькасць носьбітаў — 1,2 млн чалавек.

Сардзінская мова
Саманазва limba sarda
Краіны Італія
Рэгіёны Сардзінія
Афіцыйны статус Сардзінія
Агульная колькасць носьбітаў 1,2 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Раманскія
Заходнераманскія
Сардзінская
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 срд 583
ISO 639-1 sc
ISO 639-2 srd
ISO 639-3 srd
WALS srd
Ethnologue srd
IETF sc
Glottolog sard1257
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя

правіць

Сардзінская мова сфарміравалася ў выніку раманізацыі насельніцтва Сардзініі пасля рымскага заваявання ў III ст. да н. э. У раннім сярэднявеччы Сардзінія фармальна ўваходзіла ў склад Візантыі, таму гутарковыя дыялекты развіваліся адносна самастойна іншых італьянскіх дыялектаў. У Італіі сардзінскія дыялекты часцяком вызначаліся як варварскія. У XIV ст. Дантэ Аліг’еры наогул не адносіў сардзінскую мову да італьянскай.

Раннімі пісьмовымі помнікамі сардзінскай мовы з'яўляюцца статут Сасары (каля 1316 г.) і Carta de Logu (1392 г.) — статут сардзінскай дзяржавы Арбарэя. На сардзінскай мове пісаў паэт, навучэнец Пізанскага ўніверсітэта Джэралама Араола (15421615 гг.). З XIV ст. на развіццё мясцовых гаворак моцна ўплывалі іспанская і каталанская мовы. У 1760 г. у якасці афіцыйнай была прынята італьянская мова.

На мяжы XIX ст. і XX ст. з'явіліся навуковыя працы, прысвечаныя сардзінскай мове. У другой палове XX ст. нарадзілася «новая літаратурная хваля» на сардзінскай мове (Nouvelle vague literaria sarda).

15 кастрычніка 1997 г. сардзінская мова была прызнана афіцыйнай у Сардзініі. Мае статус рэгіянальнай мовы ЕС.

Дыялекты

правіць

Вылучаюцца 4 асноўныя дыялекты:

  • Галурыйскі
  • Лагударыйскі
  • Кампіданскі
  • Сасарыйскі

Кароткі размоўнік

правіць
Сардзінская мова Беларуская мова
Emmo Так
Non Не
Salute (Saludi) Прывітанне
Bon jiorno (Bòna di) Добрай раніцы
Bona tarde Добры дзень
Bona sera Добры вечар
Bona notte Добрай ночы
Adiosu Да пабачэння
Ite ti nas? Як тваё імя?
Mi naro Mikalaj Мяне завуць Мікалай
T'amo Я цябе кахаю
Grazie meda Вялікі дзякуй
Pro piaghere Калі ласка
Cantu costat? Колькі гэта каштуе?

Спасылкі

правіць