Франчэска Петрарка

Франчэска Петрарка (італ.: Francesco Petrarca; 20 ліпеня 1304, Арэца — 19 ліпеня 1374, Аркуа-Петрарка) — італьянскі паэт, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння. Разам з Дантэ і Джавані Бакача лічыцца стваральнікам італьянскай літаратурнай мовы. Лірыка Петраркі паўплывала на развіццё еўрапейскай паэзіі (т.зв. петраркізм).

Франчэска Петрарка
Francesco Petrarca
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Франчэска
Дата нараджэння 20 ліпеня 1304[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1374[2] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Petracco[d]
Маці Eietta Canigiani[d][5]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, паэт, перакладчык, паэт-песеннік, пісьменнік, альпініст, аўтабіёграф, філолаг, гуманіст, каталіцкі клірык
Жанр паэзія
Мова твораў італьянская, лацінская
Прэміі
Узнагароды урачыста ўвянчаны на Капітоліі лаўровым вянком (1341)
franciscus.unifi.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Вывучаў права ва ўніверсітэтах Манпелье (1316) і Балонні (1320—26). Быў членам ордэна францысканцаў, у 1326 прыняў духоўны сан. Падтрымаў паўстанне К. ды Рыенца. У 1353—61 сакратар пры міланскім правіцелі Вісконці, выконваў дыпламатычныя і палітычныя даручэнні.

Яшчэ ў маладосці Петрарка стаў лепшым знаўцам антычнай гісторыі і літаратуры. Ён збіраў рукапісы старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх аўтараў.

Сваё прызванне знайшоў у літаратурнай дзейнасці, услаўляючы творчую, духоўна разняволеную асобу. Ён пісаў не толькі на латыні, але і на мове свайго народа — італьянскай. Яго «Канцаньерэ» («Кніга песень»), створаная на працягу ўсяго жыцця (апошняя рэдакцыя 1373—1374) і прысвечаная «мадонне Лауры», адкрыла новую эру ў еўрапейскай паэзіі.

Творчасць правіць

Светапогляд Франчэска Петраркі супярэчлівы: спалучэнне ідэй гуманізму з элементамі феадальна-царкоўнай культуры. У філасофскіх і палемічных трактатах на лацінскай мове «Пра пагарду да свету» (1342—43), «Інвектывы супраць урачоў» (1352—53) адлюстраваў перажыты ім рэлігійны крызіс, цікавасць да зямнога жыцця і светапогляду чалавека, абараняў паэзію ад нападак сярэдневяковых дыдактаў.

Адзін з першых еўрапейскіх гуманістаў ідэалізаваў антычны свет. Знаўца антычнай літаратуры, міфалогіі і філасофіі, Петрарка ўпершыню супрацьпаставіў ідэалізаваны свет класічнай старажытнасці пустой схаластыцы і невуцтву. Адраджэнне забытых вольнасцей, ідэалаў ісціны і прыгажосці стала спосабам сцвярджэння каштоўнасці чалавека, яго творчых здольнасцей і зямнога быцця.

Аўтар эпічнай паэмы «Афрыка» (1339—42, на лацінскай мове) пра заваяванне Карфагена Рымам, пастаральных эклог алегарычнага зместу «Буколікі» (1346—57). Вяршыня яго творчасці — зборнік лірыкі «Канцаньерэ» («Кніга песень», 1327—74). У 317 санетах, 29 канцонах, 9 сексцінах, 7 баладах і 4 мадрыгалах, аб'яднаных у цыклы «На жыццё мадонны Лауры» і «На смерць мадонны Лауры», уславіў каханне, раскрыў унутраны свет чалавека, яго пачуцці і перажыванні. Лауры прысвяціў алегарычную паэму ў тэрцынах «Трыумфы» (пач. ў 1354), прасякнутую аскетычнымі матывамі.

Петрарка лічыў, што чалавека ўзвялічвае яго адукаванасць, зацікаўленасць навукай, веданне гісторыі і культуры чалавецтва. Гэтай велічы кожны чалавек павінен дабівацца сам, сваёй працай. Ён высмейваў раскошу і гультайства феадалаў. Петрарка асуджаў войны, ваяўнічасць феадалаў. Ён пісаў: «Не лічу, што грудзі і галава, закрытыя жалезам, прыгажэйшыя, чым мірныя і не абароненыя жалезам»[6].

У сваіх філасофскіх трактатах «Аб сродках супраць пакут і радасцей» (1358—1366), «Аб маім уласным невуцтве…» (1367—1368) паэт бачыць прызванне чалавека не толькі ў самаўдасканаленні, але і ў служэнні грамадству. Паэтычны аўтапартрэт, створаны ім у адным з санетаў у «Кнізе песень», адкрывае ўнутраны свет чалавека гуманістычнай культуры. Аўтар аўтабіяграфіі «Лісты да нашчадкаў» (1374).

Творы Ф. Петраркі з «Кнігі песень» на беларускую мову перакладалі Ю. Гаўрук, М. Дуброўскі, Л. Баршчэўскі, У. Скарынкін.

Беларускія пераклады правіць

  • Петрарка, Ф. Санеты. Дж. Г.Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы. Верлен, П. У месяцавым ззянні: лірыка. Мн., 1994 (Школьная бібліятэка).
  • Дантэ Аліг’еры. Новае жыццё. Петрарка, Ф. Кніга песень / Перакл. У. Скарынкіна. Мн., 2011 (Бібліятэка сусветнай літаратуры).
  • Петрарка, Ф. Выбраныя песні з «Канцаньерэ» / Перакл. Л. Баршчэўскага. Мн., 2016 (Паэты планеты).

Зноскі

  1. Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  2. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Гісторыя Сярэдніх вякоў: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / В. А. Фядосік і інш.; пад рэд. В. А. Фядосіка. — Мн.: Народная асвета, 2016. — 198 с. ISBN 978-985-03-2656-0

Літаратура правіць

Спасылкі правіць