Катанія (італ.: Catania, сіц.: Catania) — горад-порт у італьянскім рэгіёне Сіцылія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Горад размешчаны на ўсходнім узбярэжжы вострава Сіцылія ля падножжа вулкана Этна. Насельніцтва — 294 756 чалавек (2010).

Горад
Катанія
Catania
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
729
Плошча
180 км²
Вышыня цэнтра
7 м
Насельніцтва
294 756 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1629 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
095
Паштовы індэкс
95100
Аўтамабільны код
CT
Афіцыйны сайт
comune.catania.it (італ.)
Катанія на карце Італіі
Катанія (Італія)
Катанія
Катанія (Італія)
Катанія

Заступнікам горада лічыцца Св. Агата. Свята горада 5 лютага.

Гісторыя

правіць

Катанія была заснавана ў 729 годзе да н.э. грэчаскімі каланістамі, якія прыбылі сюды з эўбейскага горада Халкіда. Выхадцам горада быў яго паўлегендарны заканадавец Харонд, чые законы адрозніваліся надзвычайнай суровасцю[1], але былі прыняты ў іншых халкідскіх калоніях Італіі і Сіцыліі пад назвай «халкідскія пастановы»[2].

У 476 годзе да н.э. горад быў заваяваны Гіеронам I, жорсткім сіракузскім тыранам, які выгнаў жыхароў і пераназваў яго ў Этну. Пасля смерці тырана людзі перасяліліся назад і вярнулі Катаніі яе першапачатковую назву. Аднак перыяд незалежнасці быў кароткім: у 403 годзе да н.э. іншы кіраўнік Сіракузаў падпарадкаваў сабе горад, а яго жыхароў прадаў у рабства. Археалагічным помнікам гэтай эпохі з'яўляецца статуя Коры (Персефоны) з паходняй.

Амаль 150 гадоў Катанія знаходзілася ў залежнасці ад Сіракузаў. У 263 годзе да н.э. падчас першай Пунічнай вайны горад быў захоплены рымлянамі і аж да V стагоддзя ўваходзіў у склад Рымскай імперыі. Гэтыя некалькі стагоддзяў сталі перыядам росквіту эканомікі і культуры. Тут быў пабудаваны форум, разваліны якога захаваліся каля двара Сан-Панталеонэ, цырк для спаборніцтваў на калясніцах, тэатр і адэон, у паўночнай частцы — амфітэатр. Да гэтага ж перыяду адносіцца стварэнне сістэмы водазабеспячэння, што гаворыць пра высокі ўзровень жыцця гараджан.

Пасля падзення Рыма горадам кіравала Візантыйская імперыя. У 827 годзе на Сіцыліі высадзіліся арабы, а пазней, у 1071 годзе, іх выцеснілі нарманы пад правадырствам Ражэра I.

У 1169 годзе Катанія была разбурана моцным землетрасеннем. Праз трыццаць гадоў улады горада падтрымалі Атвіляў у барацьбе супраць Генрыха VI, сына Фрыдрыха Барбаросы. У адказ войска імператара захапілі і спалілі частку горада, у тым ліку кафедральны сабор. Падчас кіравання Фрыдрыха II Катанія нарэшце вызвалілася ад феадальнай залежнасці (1240).

У 1347 годзе ў выніку эпідэміі чумы горад практычна спусцеў[3].

Пацверджаннем культурнага статусу Катаніі можна лічыць адкрыццё тут першага на Сіцыліі ўніверсітэта (1434).

Другая палова XVII стагоддзя — трагічны перыяд у гісторыі горада: у 1669 годзе адбылося моцнае вывяржэнне Этны, большасць дамоў апынуліся пахаваны пад пластом лавы і попелу. У 1693 годзе, калі Катанія яшчэ не акрыяла ад першага ўдару, землетрасенне знішчыла ўсё, што захавалася ці было пабудавана. Аднак жыхары не пакінулі горад і зноў аднавілі яго. У якасці асноўных матэрыялаў выкарыстоўваліся чорная лава і светлы вапняк.

У XIX стагоддзі Катанія паўставала супраць Бурбонаў у 1837 і 1848 гг, а пазней увайшла ў склад Аб'яднанай Італіі. З гэтага перыяду горад хутка развіваўся, трохі запаволіўшы рост толькі падчас Другой сусветнай вайны. Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у Катаніі ствараецца высокатэхналагічная вытворчасць, таму яе часам называюць еўрапейскай Сіліконавай далінай.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць