Каэфіцыент Джыні

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Каэфіцые́нт Джыні – паказчык размежавання грамадства краіны ці рэгіёна да якой-небудзь вывучаемай прыкметы (напрыклад да ўзроўню гадавога прыбытку).

Каэфіцыент Джыні (2014)
Каэфіцыент Джыні 2009 (0÷1), індэкс Джыні (0÷100 %)
     < 0.25      0.25–0.29      0.30–0.34      0.35–0.39      0.40–0.44      0.45–0.49      0.50–0.54      0.55–0.59      ? 0.60      няма даных

Каэфіцыент Джыні можа мець значэнне ад 0 да 100 (0 азначае што ўвесь прыбытак размяркоўваецца абсалютна роўна, 100 азначае што ўвесь прыбытак знаходзіцца ў аднаго чалавека), размешчаных паміж прамой раўнамернага размеркавання і крывой Лорэнца.

Гэта статыстычная мадэль была размешчана і распрацавана італьянскім статыстам і дэмографам Карада Джыні і апублікавана ў 1912 у яго кнізе «Зменлівасць і непастаянства».

Такім чынам, каэфіцыент Джыні – макраэканамічны паказчык, які характарызуе дыферэнцыяцыю грашовых прыбыткаў насельніцтва ў выглядзе ступені адхілення фактычнага размеркавання прыбыткаў ад абсалютнага роўнага іх размеркавання паміж жыхарамі краіны.

Гл. таксама

правіць