Палацца Піці
Піці, Палацца Піці (італ.: Palazzo Pitti) — самы вялікі з існуючых цяпер Фларэнційскіх палацца, адна з самых значных славутасцяў Фларэнцыі. Знаходзіцца на пакацістай Плошчы Піці; ззаду будынка размяшчаюцца сады Баболі.
Славутасць | |
Палацца Піці | |
---|---|
італ.: Palazzo Pitti | |
43°45′55″ пн. ш. 11°15′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Філіпа Брунелескі[3] і Лука Франчэлі[d][3] |
Дата заснавання | 1458[4] |
Сайт |
uffizi.it/palazzo… (італ.) polomuseale.firenze.it/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудынак служыў рэзідэнцыяй спачатку вялікаму герцагу Медычы, затым дынастыі Латарынгскіх герцагаў і, нарэшце, італьянскай каралеўскай сям’і. Сёння гэта адзін з самых буйных музейных комплексаў Фларэнцыі. Тут размешчаны Палацінская галерэя, Галерэя сучаснага мастацтва, Музей срэбра, Музей фарфору, Музей карэт і Галерэя касцюма — найбуйнейшы ў Італіі збор, прысвечаны гісторыі моды.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ а б https://brunelleschi.imss.fi.it//itineraries/place/PalazzoPitti.html
- ↑ Cultural Objects Name Authority
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Піці