Адміністрацыйны падзел Італіі
Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, італ.: regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):
1. Абруца
2. Вале-д’Аоста (французская мова)
3. Апулія
4. Базіліката
5. Калабрыя
6. Кампанія
7. Эмілія-Раманья
8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)
9. Лацыа
10. Лігурыя
11. Ламбардыя
12. Марке
13. Малізэ
14. П’емонт
15. Сардзінія (сардзінская мова)
16. Сіцылія (сіцылійская мова)
17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)
18. Таскана
19. Умбрыя
20. Венета
Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.
У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д'Аоста, падзяляюцца на правінцыі (італ.: province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, італ.: communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (італ.: frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).