Грасета (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Таскана, Італія

Грасета (італ.: Provincia di Grosseto) — правінцыя ў Італіі, знаходзіцца на поўдні рэгіёна Таскана. З’яўляецца адной з найбуйнейшых правінцый рэгіёна. Насельніцтва правінцыі — 221 тыс. чалавек. Па шчыльнасці насельніцтва правінцыя з’яўляецца адной з самых незаселеных на ўсёй тэрыторыі Італіі. Правінцыя кіруе 28 муніцыпалітэтамі, уключаючы цэнтральны горад Грасета, у цэнтры якога ў палацы Альдабрандэскі, таксама вядомым як Палац Правінцыі, праходзяць сходы членаў правінцыі. Грасета размяшчаецца на тэрыторыі ў 4500 км². Тэрыторыя пераважна ўзгорыстая, аднак у правінцыі ёсць і раўнінныя тэрыторыі, і раёны з марскім кліматам, і некалькі багністых мясцовасцяў.

Грасета
італ.: Provincia di Grosseto
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Таскана
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 216 380 чал. (31 снежня 2023)
Плошча
  • 4 504 км²
Грасета на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-GR
Тэлефонны код 0564 і 0566
Паштовыя індэксы 58100 і 58010–58055
Код аўтам. нумароў GR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі