Равіга (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Венета, Італія
Равіга (італ.: Provincia di Rovigo, вен.: Provincia de Rovigo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Адміністрацыйны цэнтр — горад Равіга. Плошча — 1789 км², насельніцтва — 244 062 чалавекі (2014).
Равіга | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Венета | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-RO | ||||
Тэлефонны код | 0425 і 0426 | ||||
Паштовыя індэксы | 45100 і 45010–45039 | ||||
Код аўтам. нумароў | RO | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На поўначы мяжуе з правінцыямі Верона, Падуя і Венецыя, на поўдні з правінцыяй Ферара, на захадзе з правінцыяй Мантуя і на ўсходзе з Адрыятычным морам. Равіга размешчана на раўніннай мясцовасці з перападамі вышынь ад −2 да 15 метраў.
Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Адыджэ ад Бадыя-Палезінэ да мора, выключаючы тэрыторыю камуны Кавардзерэ (правінцыя Венецыя); паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ По ад камуны Мелара да мора. Правінцыя захоплівае ўсю дэльту ракі і мяжа ідзе ад дэльты па канале По-ды-Гора.