Алесандрыя (правінцыя)
Алеса́ндрыя (італ.: Provincia di Alessandria, п’ем.: Provincia ëd Lissandria) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне П'емонт.
Правінцыя Алесандрыя | |
---|---|
Provincia di Alessandria | |
Краіна | Італія |
Уваходзіць у | П'емонт |
Уключае | 190 камун |
Адміністрацыйны цэнтр | Алесандрыя |
Глава | Paolo Filippi |
Насельніцтва | 414 384 |
Шчыльнасць | 116 чал./км² |
Плошча | 3 561 км² |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | IT-AL |
ISTAT | 006 |
Тэлефонны код | 010, 019, 0131, 0141, 0142, 0143, 0144 |
Паштовыя індэксы | 15010—15013, 15015—15018, 15020—15036, 15038—15046, 15048—15053, 15055—15079, 15100 |
Код аўтам. нумароў | AL |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
|
ГеаграфіяПравіць
Тры чвэрці тэрыторыі правінцыі занята горамі. На поўначы нізіна Манферата характарызуецца вялікай колькасцю ўзгоркаў і далін, па якіх працякаюць рэкі По і Танара. У цэнтры правінцыі знаходзіцца ўрадлівая раўніна, перасечаная рэкамі Танара, Барміда і іх прытокамі. На паўднёвым захадзе Алесандрыя заканчваецца ўзгоркамі Валь Барміда, Валь д’Эро і Валь д’Орба, якія працягваючыся злучаюцца з Апенінамі.
На захадзе Алесандрыя мяжуе з правінцыяй Асці, на поўначы з Верчэлі, на ўсходзе з рэгіёнам Ламбардыя а на поўдні з Лігурыяй.
ГісторыяПравіць
Паводле каралеўскага дэкрэта 23 кастрычніка 1859 года быў заснаваны саюз камун Алесандрыі, Тартоны і Касале, якія ўжо належылі да дэпартамента Алесандрыі; і Асці, Акуі-Тэрмэ і Нові, аддзеленых ад дэпартамента Генуі. У 1935 годзе ад Алесандрыі аддзялілася правінцыя Асці.
ЭканомікаПравіць
Асноўныя прамысловыя цэнтры размешчаны вакол гарадоў Алесандрыя, Тартона, Нові Лігурэ і Казале Манферата. Асноўныя вытворчыя сектары — металаапрацоўчая і ювелірная прамысловасць. У Алесандрыі таксама развіты турызм.
КультураПравіць
У камуне Варала знаходзіцца рэлігійны цэнтр Сакра Монтэ дзі Крэа (італ.: Sacro Monte di Crea), дзе захавалася базіліка, якая захоўвае шэдэўры шматлікіх вядомых майстроў і некалькі дзясяткаў капэл, прызначаных для хрысціянскіх паломніцтваў. У кожнай з гэтых капэл, прысвечанай асобнаму эпізоду са Старога і Новага запаветаў, фрэскавыя роспісы злучаны ў адно цэлае з размаляванай скульптурай з дрэва, стука і тэракоты. Сакра Монтэ дзі Крэа ўваходзіць у комплекс Сакра Монтэ (Святыя горы) у П'емонце і Ламбардыі, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Адміністрацыйны падзелПравіць
Правінцыя Алесандрыя падзелена на 190 камун.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесандрыя (правінцыя)
- Афіцыйны сайт правінцыі