Брындызі (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Апулія, Італія
Брындызі (італ.: Provincia di Brindisi) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Апулія. Сталіца — горад Брындызі. У правінцыі 20 камун. Правінцыя Брындызі размешчана ў паўднёва-ўсходняй Італіі, плошча — 1839 км², з’яўляецца другой самай маленькай правінцыяй у рэгіёне пасля правінцыі Барлета-Андрыя-Трані. Мяжуе на ўсходзе з Адрыятычным морам, на поўначы з правінцыяй Бары, на захадзе з правінцыяй Таранта і на паўднёвым усходзе з правінцыяй Лечэ. Паўночная, цэнтральная і заходняя часткі ўзгорыстыя, з вялікай колькасцю лесу. Максімальная вышыня над узроўнем мора складае 414 м, каля Сельва-дзі-Фазана.
Брындызі | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Італія | ||
Уваходзіць у | Апулія | ||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
Код ISO 3166-2 | IT-BR | ||
Тэлефонны код | 0831 | ||
Паштовыя індэксы | 72100 | ||
Код аўтам. нумароў | BR | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |