Пістоя (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Таскана, Італія

Пістоя (італ.: Provincia di Pistoia) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Таскана. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з’яўляецца аднайменны горад. Тэрыторыя правінцыі займае плошчу 964,12 км², насельніцтва — 291 788 чалавек на 2015 год.

Пістоя
італ.: Provincia di Pistoia
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Таскана
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Федэрыка Фратоні[d]
Насельніцтва
  • 290 101 чал. (31 снежня 2023)
Плошча
  • 964,98 км²
Пістоя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-PT
Тэлефонны код 0573, 0572 і 0574
Паштовыя індэксы 51100 і 51010–51039
Код аўтам. нумароў PT
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя складаецца з камбінацыі роўных далін і гор. Горы Пістоі і курорты Абетонэ і Вал-дзі-Луц — папулярныя месцы сярод турыстаў-лыжнікаў. Горад Пістоя знаходзіцца прыблізна за 40 км і ад Лукі, і ад Фларэнцыі Зямля вакол гарадоў Пістоя і Пеша — папулярнае месца для вырошчвання кветак і раслін на продаж на міжнародным рынку, а горад і камуна Куарата вядомыя вытворчасцю драўлянай мэблі.

Зноскі