Гісторыя Італіі
Першабытнасць у Італіі
правіцьПершабытныя плямёны
правіцьРаскопкі ў Італіі выявілі наяўнасць сучаснага чалавека яшчэ ў перыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў таму[1]. У 5 тыс. да н.э. на поўдні пачало з'яўляцца земляробства а паўночныя тэрыторыі заставаліся амаль не заселенымі.
Сярод італьянскіх плямёнаў дарымскай Італіі вылучаюцца умбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлян), вольскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаеўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў, не індаеўрапейскага паходжання вылучаюць этрускаў, элімцаў, сікулаў і дагістрычных сардзінцаў.
Грэчаскія калоніі знаходзілісь на поўдні Апенінскага паўвострава і Сіцыліі. Яны мелі назву "Вялікая Грэцыя" (Magna Greece). Сярод найбольш значнымі гарадамі былі Сіракузы, Тарэнт, Локры, Неаполіс, Гела, Селімунт і г. д. Грэчаскія калоніі былі выдатнымі цэнтрамі стварэння і распаўсюджвання культуры эллінізму.
Рымская імперыя
правіцьСтаражтны Рым быў заснаваны эмігрантамі-лацінамі прыкладна ў 753 г. ДХ на сямі халмах - Палацін, Эсквілін, Вімінал, Квірынал, Капітолій, Цэліё і Авенцін. На працягу сваёй гісторыі, Рым змяніў чатыры формы кіравання - Каралеўская ўлада, Рэспубліка, Прынцыпат і Дамінат і ўжо пад канец IV ст. ДХ Рымская дзяржава займала ўвесь Апенінскі паўвостраў. Ад Пунічных войнаў і да 30 г. ДХ рымляне захапілі велізарную тэрыторыю па ўсім Міжземнамор'і. Падчас Імперыі, Рым дасягнуў найвышэйшай магутнасці і на ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі набылі распаўсюд лацінская культура і лацінская мова.
Італія ў Сярэднявеччы
правіцьПачаткам Сярэднявечча лічыцца звяржэнне ў 476 г. імператара Заходняй Рымскай імперыі Ромула Аўгустула германскім каралём Адаакрам, які адаслаў імператарскую карону візантыйскаму імператару, а сам каранаваўся тытулам караля Італіі і кіраваў з Равены. Кіраванне Адаакра было нядоўгім часам пакою падчас Вялікага перасялення народаў. Але ўжо ў 493 г. на Італію напалі остготы на чале са сваім каралём Тэадорыхам. Падчас іхняй улады захоўваліся ўсе антычныя структуры як то рабства, юрыдычная сістэма, бюракратыя. Але ўжо ў 552 г. візантыйскі ваенапасаднік Нарсэс вызваліў Італію ад ўлады остготаў. Візантыя не здолела пратрымацца доўгі тэрмін у Італіі, і ўжо ў 567-568 гг. Італію зноў захапілі, на гэты раз ужо лангабарды.
Эпоха Рэнесансу
правіцьБарацьба Францыі і Іспаніі за панаванне ў Італіі (1492—1559)
правіцьПершая італьянская вайна (1494—1496)
правіцьНагодай да пачатку Італьянскіх войн паслужылі прэтэнзіі Францыі на ніжнюю Італію і Мілан. У 1492 г. Фларэнцыю ўзначаліў бесхарактарны П'ера дэ Медычы, а на папскі прастол узыйшоў амаральны Аляксандр VI, які кіраваўся выключна асабістымі інтарэсамі. Кіраўнік Міланскага герцагства Ладавіка Мора жадаў адхіліць свайго пляменніка Джангалеаца Сфорца, у чым яму процідзейнічалі сваякі жонкі апошняга — неапалітанскія Арагонцы. Тады Мора звярнуўся за дапамогай да Францыі.
Улетку 1494 г. войскі Карла VIII занялі Таскану і праз Рым накіраваліся да Неапаля, пакінутага каралём Альфонса II, якія перадаў карону свайму сыну Фердынанду II. Саюз Мілана і Венецыі з імператарам Максіміліянам I, які пагражаў тылу Карла VIII, прымусіў французскага караля да паспешнага адступлення з Італіі ўлетку 1495 г. На пэўны час у Італіі ўсталяваўся ранейшы парадак. Толькі ў Фларэнцыі яшчэ трымалася рэспубліка, адноўленая высілкамі Саванаролы, і Піза паспяхова адстойвала супраць Фларэнцыі вернутую ёй Францыяй самастойнасць.
Другая італьянская вайна (1499—1504)
правіцьНовы кароль Францыі, Людовік XII, прыцягнуў на свой бок Венецыянскую рэспубліку, паабяцаўшы пашырыць яе ўладанні ў верхняй Італіі, а затым Папу, заручыўшыся падтрымкай яго сына Чэзарэ Борджыя. Дзякуючы гэтаму, увосень 1499 г. Францыя авалодала Генуяй і Міланскім герцагствам. Затым Людовік XII дамовіўся з Іспаніяй разам заваяваць Неапалітанскае каралеўства. Федэрыга, апошні кароль Неапаля з Арагонскай дынастыі, разумеючы, што ў яго няма шанцаў супрацьстаяць двум магутным праціўнікам, у 1501 г. бег з Неапаля на Іск'ю, а затым здаўся Людовіку XII. Тэрыторыя Неапалітанскага каралеўства была падзелена паміж Францыяй і Іспаніяй. Ужо праз два гады, у 1503 г. пераможцы ўступілі ў вайну адзін з адным, у якой французы пацярпець паражэнне. У сакавіку 1504 г. ўся тэрыторыя Неапалітанскага каралеўства перайшла да Фердынанда II Арагонскага, які быў каранаваны ў Неапалі пад імем Фердынанда III. Разам з раней заваяванай Сіцыліяй, Неапалітанія заставалася іспанскай правінцыяй да самай Вайны за іспанскую спадчыну.
Тым часам у сярэдняй Італіі Чэзарэ Борджыі ў 1499 г. пры падтрымцы французскіх войскаў захапіў шэраг гарадоў і крэпасцей у Раманьі (Імала, Фарлі, Чэзена, Пезара, Фаэнца). Чэзарэ паступова захопліваў тэрыторыі, якія ўваходзілі ў Папскую вобласць, але не падпарадкоўваліся Святому Прастолу з-за самаўпраўнасці мясцовых сеньёраў. Да 1503 г. ён усталяваў поўны кантроль над Папскай вобласцю. Смерць бацькі, Папы Аляксандра VI, расстроіла планы Чэзарэ, якім былі незадаволены шматлікія мясцовыя арыстакраты, выгнаныя са сваіх уладанняў. Борджыя-малодшы здолеў дамагчыся абрання новым Папам Пія III, які, зрэшты, памёр праз дваццаць сем дзён. На яго месца прыйшоў Юлій II, заўзяты вораг Борджыя. Новы пантыфік распарадзіўся арыштаваць Чэзарэ. Той здолеў збегчы і дабрацца да Неапаля, дзе яго арыштавалі іспанцы і перавезлі ў Іспанію, дзе, жадаючы захаваць добрыя адносіны з Папам, пасадзілі ў замак Ла-Мантача. Чэзарэ ўдалося бегчы ў Навару, дзе кіраваў брат яго жонкі Шарлоты. Там Борджыя прыняў удзел у вайне супраць мяцежнага графа Лерынскага, падчас якой і загінуў.
Вайна Камбрэйскай лігі (1508—1516)
правіцьСваімі заваяваннямі, Чэзарэ Борджыі праклаў для энергічнага Папы Юлія II шлях да аднаўлення Папскай вобласці. У 1508 г., жадаючы адняць у Венецыянскай рэспублікі захопленыя ёй тэрыторыі, Юлій II стварыў з Людовікам XII і Максіміліянам Камбрэйскую лігу, якая ледзь не загубіла рэспубліку. Але, дасягнуўшы мэты, Юлій II выступіў супраць сваіх ранейшых саюзнікаў, стварыўшы ў 1511 г. «Свяшчэнную лігу», якая аб'яднала Венецыю, Швейцарыю, Іспанію і Англію. Саюзнікі выгналі французаў з Апенін і аднавілі Міланскае герцагства пад кіраваннем Масіміліяна Сфорца, старэйшага сына Ладавіка Мора. Медычы зноў сталі на чале Фларэнцыі, хоць пасля падзення Саванаролы рэспубліка працягвала існаваць, але кіраванне было аддадзена ў рукі аднаго ганфаланьера.
Пасля ўзыходжання на папскі прастол Льва Х аднавілася вайна ў верхняй Італіі: Людовік XII, заключыўшы мір з Венецыяй, ізноў паспрабаваў авалодаць Міланскім герцагствам, а іспанцы занялі ўладанні Венецыі на мацерыку. Што не ўдалося Людовіку, то было дасягнута яго пераемнікам Францыскам I. 13 і 14 верасня 1515 г. ён разбіў пры Марыньяна швейцарцаў Масіміліяна Сфорца, прымусіўшы таго падаць Францыску I Міланскае герцагства ў абмен на штогадовую пенсію. Услед за тым мір з Францыяй склалі Леў X і кароль Іспаніі Карл I, прызнаўшы правы французскага караля на Ламбардыю ў абмен на яго адмову ад прэтэнзій на Неапаль. У 1517 г. Венецыя заключыла мір з імператарам, у адпаведнасці з якім страчвала Рэверэта, але захоўвала Крэмону. Такім чынам Паўночная Італія апынулася падзеленай паміж Францыяй і Венецыяй.
Пад іншаземнай уладай
правіцьНезалежная Італія
правіцьЛіберальная Італія (1861 – 1922)
правіцьІталія ў Першай сусветнай вайне
правіцьНапачатку XX ст. Італія, фармальна якая знаходзілася ў саюзе з Аўстра-Венгрыяй і Германіяй, усё больш збліжалася з дзяржавамі Антанты. У яе былі тэрытарыяльныя прэтэнзіі і да Францыі, і да Аўстра-Венгрыі, так што італьянскі ўрад не ведаў, да якога з ваенных саюзаў далучыцца. Нейкі час пасля пачатку Першай сусветнай вайны Італія захоўвала нейтралітэт, але ў 1915 г., шмат у чым пад ціскам нацыяналістаў, якія жадалі вяртанні Трыеста і Трэнціна, абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі, тым самым уступіўшы ў вайну на боку Антанты. Італьянскае камандаванне разлічвала хутка разграміць «слабую» на іх погляд Аўстрыю, аднак негатоўнасць італьянскай арміі да вайны сарвала гэтыя планы. Пасля правалу ў 1915 г. італьянскага наступу, у наступным 1916 г. аўстра-венгерская армія перамагае ў бітве пры Трэнціна і прасоўванне праціўніка ўдалося спыніць толькі дзякуючы дапамозе саюзнікаў. У 1917 г. італьянская армія праводзіць шэраг паспяховых летніх аперацый, аднак увосень церпіць разгромнае паражэнне пры Капарэта і адыходзіць на 70-110 км углыб Італіі. Толькі ўвосень 1918 г. Італія змагла перайсці ў наступ, разграміўшы аслабленую аўстрыйскую армію. 3 лістапада 1918 г. баявыя дзеянні на Італьянскім фронце завяршыліся. Перамога ў вайне прынесла Італіі тэрытарыяльныя далучэнні (Трыест, Істрыя, Паўднёвы Ціроль), у выніку чаго краіна атрымала славянскія і германамоўныя нацыянальныя меншасці.
Фашызм
правіцьІталія была не здаволена вынікамі вайны. Сітуацыя пагоршылася нарастаннем сацыяльных супярэчнасцей у выніку пагаршэння эканамічнай сітуацыі з-за Першай сусветнай вайны, а таксама ўплывам рэвалюцыі, якая адбывалася ў Расіі. У 1919—1920 гг. у краіне назіраўся ўздым рабочага руху, які суправаджаўся масавым захопам рабочымі фабрык і заводаў і стварэннем рабочых саветаў. Рабочыя выступленні былі падушаны з-за адсутнасці адзінства ў шэрагах левых. Нарастанне леварадыкальных настрояў выклікала ўзмацненне пазіцый правых, у якіх значная частка італьянцаў бачыла абарону ад сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1919 г. былы сацыяліст Беніта Мусаліні стварае нацыянальную фашысцкую партыю, якая ўжо на выбарах 1921 г. ў саюзе з нацыяналістамі займае трэцяе месца. Ужо ў 1922 г. пасля паходу на Рым чорнакашульнікаў фашысты прыходзяць да ўлады, усталяваўшы цягам наступных чатырох гадоў дыктатуру на чале з Мусаліні (прэм'ер-міністр 1922—1943). У 1929 г. паводле Латэранскага дагавора Італія гарантавала суверэнітэт Ватыкана. У 1930-х гадах Італія пачала праводзіць агрэсіўную палітыку, захапіла Эфіопію (1935—1936), а ў 1939 — Албанію. 7 кастрычніка 1935 Савет Лігі Нацый прызнаў Італію агрэсарам і прыняў рашэнне аб ўвядзенні да яе фінансавых і эканамічных санкцый, аднак ужо 4 ліпеня 1936 Ліга нацый пастанавіла адмовіцца ад далейшага іх прымянення. 16 красавіка і ў лістападзе 1938 г. ўрад Вялікабрытаніі і Францыі адпаведна, прызналі суверэнітэт Італіі над Эфіопіяй.
Італія ў Другой сусветнай вайне
правіцьЗаключыўшы ваенны саюз з III Рэйхам і Японскай імперыяй, Італія ў 1940 г. ўступіла ў Другую сусветную вайну. Насуперак надзеям Мусаліні вайна скончылася цяжкім паражэннем Італіі. Пазбавіўшыся падчас Паўночнаафрыканскай кампаніі сваіх калоній у Афрыцы, пацярпеўшы няўдачу на Усходнім фронце, дзе італьянскія экспедыцыйныя войскі былі разгромлены, Італія капітулявала пасля пачатку Італьянскай кампаніі саюзнікаў у 1943 г.. Аднак германскія войскі акупавалі большую частку краіны, дзе была створана марыянетачная дзяржава на чале з Мусаліні.
Грамадзянская вайна і вызваленне
правіцьУ 1945 г. дзеяннямі руху Супраціўлення (кульмінацыйны момант — Красавіцкае паўстанне 1945), партызан у гарах і англа-амерыканскіх войскаў Італія была вызвалена і ў 1946 г. пасля рэферэндуму стала рэспублікай. Паводле Парыжскага мірнага дагавора (10 лютага 1947 г.), архіпелаг Дадэканес атрымала Грэцыя, Істрыя адышла ад Італіі да Югаславіі, а Трыест з прылеглай тэрыторыяй стаў міжнародным горадам (Свабодная тэрыторыя Трыест). (Пазней, у 1954 г., Свабодная тэрыторыя Трыест была падзелена паміж Італіяй і Югаславіяй, у выніку чаго горад дастаўся Італіі, а ўсходняя частка тэрыторыі — Югаславіі.)
Першая італьянская рэспубліка (1947 – 1993)
правіцьУ лістападзе 1947 г. прынята Канстытуцыя Італьянскай Рэспублікі (набыла моц 1 студзеня 1948), якая ўсталявала палітычны рэжым, пазней названы Першай італьянскай рэспублікай. Пасля Другой сусветнай вайны на палітычнай арэне высунулася Хрысціянска-дэмакратычная партыя (ХДП), якая ў 1945—1981 і ў 1987—1992 гадах фарміравала ўрады.
Паваенная гісторыя Італіі характарызуецца частай зменай урадаў (з 1946 па 1993 гады ў краіне змянілася 49 кабінетаў), ростам эканомікі, інтэграцыяй у еўрапейскія арганізацыі, узмацненнем ролі транснацыянальных карпарацый у гаспадарцы. Перыяд з канца 1960-х па пачатак 1980-х гадоў характарызаваўся палітычнай нестабільнасцю і разгулам тэрарызму. Для палітычнай сістэмы была характэрна шматпартыйнасць. Вядучымі партыямі краіны былі Хрысціянска-дэмакратычная, Камуністычная і Сацыялістычная. Рэзкае ўзмацненне карупцыі ва ўсіх узроўнях улады прывяло да аперацыі «Чыстыя рукі». Вынікам аперацыі стала канчатковая дыскрэдытацыя так званай «Першай рэспублікі», што прывяло да маштабных змен у заканадаўстве і праваахоўных органах, а таксама да змянення выбарчай сістэмы і крызісу традыцыйных палітычных партый, якія ў выніку перасталі існаваць.
Другая італьянская рэспубліка (з 1993)
правіцьУ Італіі ўсталёўваецца «Другая рэспубліка». У краіне фармуецца новая партыйная сістэма, у якой барацьбу паміж сабой вялі шматлікія партыі, якія звычайна аб'ядноўваюцца ў правацэнтрысцкі блок («Полюс свабод» у 1994—2000 і «Дом свабод» у 2001—2008 гадах) на чале з медыямагнатам Сільвіа Берлусконі і левацэнтрысцкую кааліцыю («Аліўкавае дрэва» з 1995 па 2007 гады) на чале з эканамістам Рамана Продзі, а затым П’ер Луіджы Берсані, якая супрацьстаіць яму.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Kluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя Італіі