Калоніі Італіі — тэрыторыі свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Каралеўства Італія.

Італьянская каланіяльная імперыя ў 1940 годзе

Гісторыя

правіць

Каралеўства Італія ў 1885 годзе анексавала Эрытрэю. Затым ў 1889 годзе — Бенадзір (поўдзень сучаснага Самалі).

Пасля Італа-турэцкай вайны Італія атрымала Трыпалітанію, Кірэнаіку і Фецан.

Пасля Першай сусветнай вайны Італія, якая ваявала на боку Антанты, далучыла да сябе Паўднёвы Ціроль і амаль усю Істрыю.

Фашысцкая, з 1922 года, Італія атакавала Корфу, захапіла Эфіопію (1935—1936) і Албанію (1939 год).

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе, краіна была абвешчана рэспублікай і пазбаўлена ўсіх калоній і раней захопленых тэрыторый — Італьянская каланіяльная імперыя перастала існаваць.

Спіс калоній Каралеўства Італія

правіць

У Еўропе

правіць

У Афрыцы

правіць

У Азіі

правіць

Гл. таксама

правіць