Эдуард V
Эдуа́рд V (4 лістапада 1470 — 1483-1516?) — кароль Англіі з 9 красавіка па 25 чэрвеня 1483, сын Эдуарда IV; не каранаваны.
Эдуард V Edward V | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 9 красавіка 1483 | ||
Каранацыя | не каранаваны | |
Папярэднік | Эдуард IV | |
Пераемнік | Рычард III | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 4 лістапада 1470 Вэстмінстэр | |
Смерць | 1483 Таўэр, Лондан ? | |
Пахаванне | ||
Род | Ёркі | |
Бацька | Эдуард IV | |
Маці | Елізавета Вудвіл | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Зрынуты дзядзькам герцагам Глостэрскім, які абвясціў караля і яго малодшага брата герцага Рычарда Ёркскага незаконнанароджанымі дзецьмі (па прычыне таго, што іх бацька, Эдуард IV, да жаніцьбы на Елізавеце Вудвіл тайна заручыўся з лэдзі Элеанорай Тэлбат), а сам стаў каралём па імем Рычард III. 12-гадовы і 10-гадовы хлопчыкі былі пасаджаны ў Таўэр, далейшы лёс іх у дакладнасці невядомы.
Версіі смерціПравіць
Найбольш распаўсюджана пункт гледжання, паводле якога яны былі забіты па загадзе Рычарда (гэта версія пры Цюдорах была афіцыйнай), аднак у забойстве прынцаў розныя даследчыкі вінавацяць і шматлікіх іншых дзеячаў таго часу, уключаючы і пераемніка Рычарда Генрыха VII.