Палац Уайтхол
Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») быў асноўнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм'ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.

Праект новага палаца, Ініга Джонс, 1638
Гл. таксамаПравіць
- Вэстмінстэрскі палац - галоўная лонданская рэзідэнцыя караля з 1049 да 1530 г.
- Сент-Джэймскі палац - галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1702 да 1837 г.
- Букінгемскі палац - галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1837 г.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Уайтхол