Уайтхол (Whitehall) — вуліца ў цэнтры Лондана, назва якой стала намінальным абазначэннем брытанскага ўрада.

Казармы коннагвардзейскага палка (1751-53, арх. Уільям Кент)
Выгляд з Трафальгарскай плошчы

Вядзе ад будынка Брытанскага парламента ў Вэстмінстэры да Трафальгарскай плошчы. Раней тут размяшчаўся аднайменны каралеўскі палац, ад якога захаваўся толькі Банкетны дом (1622, арх. Ініга Джонс). Месца палацавых пабудоў з часам занялі будынкі Адміралцейства і Міністэрства абароны. З гэтым звязана і размяшчэнне на вуліцы помніка брытанскім салдатам, загінулым падчас Першай сусветнай вайны. Да Уайтхола прылягае Даўнінг-стрыт (з рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць