Граф Чэстэр (англ.: Earl of Chester) — адзін з дваранскіх тытулаў сярэдневяковай Англіі, які захаваўся дагэтуль. З 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваецца спадчынніку англійскага прастола, пазней ён стаў неад'емным тытулам прынца Уэльскага.

Герб графаў Чэстэр
(з XII стагоддзя)

Гісторыя тытула

правіць

Узнікненне тытула звязана з фарміраваннем у 1071 годзе велізарнага зямельнага ўладання ў паўночнай частцыя англа-валійскай граніцы. Гэта тэрыторыя была выведзена з судова-адміністрацыйнай сістэмы каралеўства і ўтварыла паўаўтаномную марку, якая стала найважнейшым звяном у арганізацыі абарончай сістэмы на мяжы з Уэльсам. Чэшыр, такім чынам, стаў адным з трох палацінатаў сярэдневяковай Англіі. Графы Чэстэра дзякуючы сваім выключным судовым правам, велічыні і кампактнасці зямельных уладанняў былі аднымі з найбольш магутных магнатаў каралеўства. Аднак пасля смерці ў 1237 г. апошняга графа Чэстэра, тытул вярнуўся ў распараджэнне англійскай кароны. У 1254 г. кароль Генрых III перадаў марку свайму сыну Эдуарду (праўда, без тытула), які, пасля таго як стаў каралём, у 1301 г. прысвоіў тытул графа Чэстэр ужо свайму спадчынніку Эдуарду II. Да гэтага часу палацінат Чэстэр уключаў апроч уласна графства Чэшыр яшчэ заваяванае паўночнавалійскае графства Флінтшыр.

Чэстар, які перайшоў у рукі англійскага караля, стаў галоўнай базай для арганізацыі ў канцы XIII стагоддзя ваенных кампаній па заваяванні Уэльса, што завяршыліся ў 1284 г. яго далучэннем да Англіі. Нягледзячы на страту значэння прыгранічнай маркі пасля заваявання Уэльса, Чэстэр працягваў захоўваць асобы статус да пачатку XVI стагоддзя, калі ў рамках рэфармавання каралём Генрыхам VIII сістэмы кіравання валійскімі маркамі ў 1536 г. прывілеі Чэстэрскага графства былі скасаваны, а самі яго землі ўвайшлі ў склад каралеўскага дамена.

Тытул графа Чэстэра з 1301 г. заўсёды перадаваўся спадчынніку англійскай кароны, прынцу Уэльскаму. У адрозненне ад тытула герцага Корнуальскага, граф Чэстэр не з'яўляецца званнем, екое прысвойваецца з моманту нараджэння спадчынніка, а патрабуе асобага прысвячэння. Так, Чарльзу, дзеючаму прынцу Уэльскаму, тытул графа Чэстэра быў падараваны 26 ліпеня 1958 года, адначасова з тытуламі прынца Уэльскага і графа Карыка.

Спіс графаў Чэстэр

правіць
 
Герб Ранульфа дэ Бландэвіля
 
Герб Джона Шатландскага
 
Герб графаў Чэстэр з дому Плантагенетаў

Графы Чэстэр, першая крэацыя (1071)

правіць

Графы Чэстэр, другая крэацыя (1121)

правіць

Графы Чэстэр, трэцяя крэацыя (1232)

правіць

Графы Чэстэр, чацвёртая крэацыя (1264)

правіць

Графы Чэстэр, пятая крэацыя (1301)

правіць

Пазнейшыя графы Чэстэр

правіць

Пасля 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваўся выключна прынцам Уэльскім, спадчыннікам прастола Англіі (пазней — Вялікабрытаніі). Спіс наступных графаў Чэстэр гл. у артыкуле Прынц Уэльскі.

Літаратура

правіць