Алена Віктараўна Старыкава

Алена Віктараўна Старыкава (нар. 22 красавіка 1996 г., Харкаў) — украінская трэкавая велагоншчыца, віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 года, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Алена Віктараўна Старыкава
укр.: Олена Вікторівна Старікова
Род дзейнасці велагоншчык
Дата нараджэння 22 красавіка 1996(1996-04-22) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першыя медалі на чэмпіянаце Украіны атрымала ў 2010 годзе. З 2010 па 2017 год стала шматразовай чэмпіёнкай Украіны ў розных відах трэкавага веласпорту. У 2015 годзе заваявала першы медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у гіце на 500 метраў. У 2017 годзе стала ўладальніцай Кубка Свету ў спрынце.

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Глазга заняла другое месца ў камандным спрынце і гіце на 500 метраў.

У студзені 2019 года Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны прызнаў Старыкаву лепшай спартсменкай месяца. У тым жа годзе заваявала срэбра ў гіце на 500 метраў спачатку на чэмпіянаце свету 2019 года, затым на Еўрапейскіх гульнях. У канцы года на а чэмпіянаце Еўропы ў Апелдорне, Нідэрланды, стала сярэбраным прызёрам у спрынце і бронзавым у гіце на 500 м.

У 2021 годзе ўвайшла ў склад зборнай Украіны на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. На іх 5 жніўня 2021 года заняла чацвёртае месца ў кейрыне, а 8 жніўня 2021 года стала віцэ-чэмпіёнкай у спрынце.