Ордэн княгіні Вольгі

Ордэн княгіні Вольгі (укр.: Орден княгині Ольги) — дзяржаўная ўзнагарода Украіны  (руск.) для ўзнагароджання жанчын за выдатныя заслугі ў дзяржаўнай, вытворчай, грамадзянскай, навуковай, адукацыйнай, культурнай, дабрачыннай і іншых сферах грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей у сям’і.

Ордэн княгіні Вольгі
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Орден княгині Ольги
Краіна  Украіна
Тып Ордэн
Дата заснавання 15 жніўня 1997
Статус уручаецца
Першае III ст. — 18 жніўня 1997
II ст. — 4 сакавіка 1999
I ст. — 6 кастрычніка 2000
Старэйшая Order For Courage[d]
Малодшая Order of Danylo Halytsky[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар знака ордэна — мастак А. Рудэнка  (укр.).

Гісторыя

правіць
  • 15 жніўня 1997 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы № 827/97 заснаваны знак адрознення Прэзідэнта Украіны «Ордэн княгіні Вольгі» I, II, III ступені. Указам таксама зацверджаны Статут знака адрознення і апісанне знакаў ордэна.
  • 16 сакавіка 2000 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны», якім была ўстаноўлена дзяржаўная ўзнагарода Украіны — ордэн княгіні Вольгі I, II, III ступені. Законам было прадугледжана, што яго дзеянне распаўсюджваецца на праваадносіны, звязаныя з узнагароджаннем асоб, удастоеных знакаў адрознення Прэзідэнта Украіны  (руск.). Прэзідэнту было рэкамендавана прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з прынятым Законам.

Зноскі