Рудольф Еніш
Рудольф Еніш (ням.: Rudolf Jaenisch; нар. 22 красавіка 1942) — нямецка-амерыканскі малекулярны біёлаг і генетык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2003) і Леапальдзіны (2004). Доктар медыцыны, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Лаўрэат найпрэстыжнейшых узнагарод, у прыватнасці прэміі Вольфа па медыцыне (2011), а таксама ўдастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (2010).
Рудольф Еніш | |
---|---|
ням.: Rudolf Jaenisch | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1942[1][2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, малекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][3] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | wi.mit.edu/people/facult… |
![]() |
Піянер у галіне стварэння генетычна мадыфікаваных арганізмаў. У 1974 годзе стварыў генетычна мадыфікаваных мышэй. У 1998 годзе кланаваў мыш.
У 2001 годзе выступіў супраць кланавання чалавека. У апошнія гады працуе над экспрэсіяй генаў, стварэннем эмбрыянальных ствалавых клетак і індукаваных ствалавых клетак.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992).
Зноскі
- ↑ Rudolf Jaenisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rudolf Jaenisch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Directory of Fellows and Members — NYAM. Праверана 10 кастрычніка 2020.