Агапій I (Папа Рымскі)

Агапій I (? — 22 красавіка 536, Канстанцінопаль), Папа Рымскі (535536), рымлянін па паходжанні, прылічаны да святых.

Агапій I
Agapitus I.jpg
57-ы Папа Рымскі
15 мая 535 — 22 красавіка 536
Папярэднік Ян II
Пераемнік Сільверый
Нараджэнне невядома
Смерць 22 красавіка 536[1]
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Па патрабаванні гоцкага караля Тэадата выправіўся ў Канстанцінопаль, каб паўплываць на візантыйскага імператара Юстыніяна, але палітычная мэта падарожжа не была дасягнутая. Аднак тычасова, намаганнямі Папы канстанцінопальскі патрыярх Анфім, абвінавачаны ў ерасі Еўціхія і калісьці насуперак кананічным правілам пераведзены з Трапезунду ў Канстанцінопаль, быў скінуты з патрыяршага стальца, а на яго месца з блаславення Агапія ўзведзены праціўнік Анфіма Менас.[2]

Таксама Агапію ўдалося схіліць Юстыніяна і канстанцінопальскага патрыярха Менаса да фармальнай заявы аб тым, што яны цалкам падтрымліваюць пастановы Халкідонскага сабору (451), прызнаюць толькі формулу адзінароднага Хрыста ў двух існасцях, адкідаючы распаўсюджаныя ў Візантыі талкаванні прыроды Хрыста і манафізіцкае вучэнне. У выніку павінна было аднавіцца адзінства вызнавання веры і прызнанне прымату за Рымскім Папам. Агапій збіраўся яшчэ раз прыехаць у Канстанцінопаль дзеля кіравання саборам з мэтай канчатковага абвяшчэння прынятага ў Халкідоне сімвалу веры. Але гэтага не адбылося з-за смерці Агапія.[3]

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  2. Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…
  3. Лозинский… С. 37—38.

ЛітаратураПравіць