Сільверый (Папа Рымскі)
Святы Сільверый мучанік, Папа Рымскі (536—537).
Сільверый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Агапій I | ||||||
Пераемнік | Вігілій | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
477 |
||||||
Смерць |
20 чэрвеня 537[1] |
||||||
Бацька | Гармізд | ||||||
Маці | жонка Гармізда[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля смерці Агапія Юсцініян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра і сакратара Агапія. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Візантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Візантыі не быў даспадобы каралю Тэадагату, таму яшчэ да прыезду Вігілія кароль Тэадагат паставіў Папам Сільверыя. Кананічныя правілы пры гэтым прызначэнні былі парушаны. Паводле «Папскай кнігі», у ход былі пушчаны пагрозы, подкупы, суворыя пакаранні «непаслухмяных».
Калі візантыйская армія падступіла да Рыму, кароль Тэадагат збег, настрою да супраціву візантыйскім войскам у горадзе не было. Сільверый уступіў у патаемныя перамовы з візантыйскім генералам Велізарыем, адкрыў яму браму Рыму. Пасля новай аблогі Рыму, гэтым разам остгоцкім каралём Віцігесам, у горадзе пачаўся голад. Агенты Вігілія вінавацілі ва ўсім Сільверыя, і насельніцтва Рыму Сільверыю таксама не давярала. Пад уплывам абуранага народу Сільверыя скінулі з папскага прастолу, выслалі ў Патару (Малая Азія).[2]
Крыніцы
правіць- ↑ Verardi A. A. SILVERIO, papa // Dizionario Biografico degli Italiani — 2018. — Vol. 92.
- ↑ [Loz 1934] с. 38.
Літаратура
правіць- [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.