У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Яшын.
Леў Іванавіч Яшын (22 кастрычніка1929, Масква — 20 сакавіка1990, Масква) — савецкі футбаліст, брамнік, алімпійскі чэмпіён 1956 і чэмпіён Еўропы 1960 года, 5-разовы чэмпіён СССР, заслужаны майстар спорту СССР (1957). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лепшы брамнік XX стагоддзя па версіі МФФІІС, версіях World Soccer, France Football і Placar. Уваходзіць у спіс найлепшых ігракоў XX стагоддзя па версіях Venerdì, Guerin Sportivo, Planète Foot і Voetbal International. Адзіны брамнік у гісторыі, які атрымаў «Залаты мяч».
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 325. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).