Аляксандр Аляксандравіч Сераброў
Аляксандр Аляксандравіч Сераброў (нарадзіўся 15 лютага 1944, Масква—12 лістапада 2013) — савецкі касманаўт.
Аляксандр Аляксандравіч Сераброў | |
---|---|
Род дзейнасці | касманаўт, Q10497074?, лётчык, навуковец |
Дата нараджэння | 15 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2013 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | Расія |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 15 лютага 1944 года ў Маскве ў сям'і служачага.
У 1958 годзе скончыў сем класаў сярэдняй школы № 14 горада Кірава. У 1961 годзе скончыў (з сярэбраным медалём) сярэднюю школу № 36 горада Масквы. У 1967 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.
Пасля заканчэння інстытута ў працягу 9 гадоў займаўся навуковай дзейнасцю на адной з кафедраў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1970 годзе скончыў аспірантуру МФТІ па спецыяльнасці "Фізіка вадкасцяў, газаў і плазмы".
У 1974 годзе скончыў Універсітэт марксізму-ленінізму пры мыцішчанскаму гаркаме КПСС. Член КПСС з 1976 года.
З 1976 года працаваў у навукова-вытворчым аб'яднанні "Энергія", удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях касмічных апаратаў.
1 снежня 1978 г Аляксандр Сераброў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касмічных караблях тыпу "Саюз Т" і арбітальнай станцыі "Салют".
Здзейсніў чатыры палёты на касмічных караблях "Саюз Т-7», «Саюз Т-8", "Саюз ТМ-8" і "Саюз ТМ-17». Пайшоў у адстаўку 10 мая 1995 года.
Узнагароды і ганаровыя званні правіць
- Герой Савецкага Саюза (1982)
- 2 ордэны Леніна (1982, 1983)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1990)
- Ордэн Дружбы (1994)
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 1988)
- Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1-й ступені (1988)
- Лётчык-касманаўт СССР (1982)
- Ганаровы грамадзянін Кірава
- Ганаровы прафесар МФТІ (2009)
Зноскі
Літаратура правіць
- Ларыёнаў У. С. Сераброў Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).