Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) быў падпісаны 19 лістапада 1990 года ў Парыжы паўнамоцнымі прадстаўнікамі шаснаццаці дзяржаў-удзельніц НАТА (Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя) і шасці дзяржаў-удзельніц АВД (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія) і ўвайшоў у сілу 9 лістапада 1992 года.

ДЗУСЕ
Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
Дата падпісання 19 лістапада 1990
Месца падпісання Парыж, Францыя
Увайшоў у сілу 9 лістапада 1992
Бакі дзяржавы НАТА і АВД

У 1999 годзе на саміце АБСЕ ў Стамбуле быў падпісаны абноўлены (адаптаваны) варыянт ДЗУСЕ з улікам новых умоў (роспуск АВД і пашырэнне НАТА). На аснове адаптаванага ДЗУСЕ меркавалася ажыццявіць пераход ад блёкавай структуры Дагавора да нацыянальным і тэрытарыяльным узроўнях узбраенняў і тэхнікі для кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ не было ратыфікавана ні адной з краін НАТА і так і не ўвайшло ў сілу.

Абмежаванні правіць

 
Пасля падпісання Дагавора аб звычайных УС у Еўропе, які абмяжоўвае колькасць артсістэм калібра 100 мм і вышэй, Польшча абсталявала свае войскі мінамётамі калібра 98 мм.

У аснове ДЗУСЕ ляжала сістэма колькасных абмежаванняў на пяць асноўных катэгорый звычайных узбраенняў і тэхнікі ў звычайных узброеных сілах дзяржаў-удзельніц у раёне прымянення дагавора — баявыя танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты[1].

Дагавор быў бестэрміновым. Кожная дзяржава-ўдзельніца мела права выйсці з ДЗУСЕ пры ўмове своечасовага (мінімум за 150 дзён) апавяшчэння ўсіх астатніх дзяржаў-удзельніц аб гэтым рашэнні[1].

Паводле дамовы, у межах раёна яе прымянення (ад Атлантычнага акіяна да Уральскіх гор, ракі Урал і Каспійскага мора, уключаючы астраўныя тэрыторыі) абодвум групам дзяржаў-удзельніц дагавора дазвалялася мець роўную колькасць звычайных узбраенняў і баявой тэхнікі, пры гэтым іх сумарная колькасць не павінна была перавышаць:

Абмежаванню падлягала таксама колькасць танкавых мастаўкладчыкаў, баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, вучэбна-трэніровачных самалётаў, верталётаў баявога забеспячэння, няўзброеных транспартных верталётаў, верталётаў Мі-24К і Мі-24Р.

Дамовай накладваліся абмежаванні і на колькасць звычайных узбраенняў і баявой тэхнікі, якія дазвалялася мець адной асобна ўзятай краіне, а таксама ўсталёўваліся працэдуры і часовыя рамкі для ажыццяўлення скарачэння колькасці ўзбраенняў і тэхнікі да названых межаў.

Дагаворам, акрамя іншага, абмяжоўвалася колькасць баявой тэхнікі ў чатырох зонах, у тым ліку на флангах (Балгарыя, Румынія, Закаўказская, Ленінградская, Паўночна-Каўказская, Адэская ваенныя акругі УС СССР для АВД; Грэцыя, Ісландыя, Нарвегія і Турцыя для НАТА) кожнаму баку дазвалялася размяшчаць 4 700 танкаў, 5 900 бронемашын і 6 000 артылерыйскіх сістэм.

Квоты па дзяржавам правіць

НАТА:

  • Бельгія — 334 танкі, 1 099 ББМ, 320 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 232 баявых самалёта, 46 ударных верталётаў.
  • Вялікабрытанія — 1015 танкаў, 3176 ББМ, 636 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 900 баявых самалётаў, 384 ударных верталёта.
  • Германія — 4166 танкаў, 3446 ББМ, 2705 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 900 баявых самалётаў, 306 ударных верталётаў.
  • Галандыя — 743 танка, 1080 ББМ, 607 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 230 баявых самалётаў, 69 ударных верталётаў.
  • Грэцыя — 1735 танкаў, 2 534 ББМ, 1 878 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 650 баявых самалётаў, 18 ударных верталётаў.
  • Данія — 353 танкі, 336 ББМ, 553 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 106 баявых самалётаў, 18 кдарных верталётаў.
  • Іспанія — 794 танка, 2047 ББМ, 1310 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 310 баявых самалётаў, 80 ударных верталётаў.
  • Італія — 1348 танкаў, 3339 ББМ, 1 955 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 650 баявых самалётаў, 142 ударных верталёта.
  • Канада — 77 танкаў, 263 ББМ, 32 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 90 баявых самалётаў, 13 ударных верталётаў.
  • Нарвегія — 170 танкаў, 275 ББМ, 527 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 100 баявых самалётаў, 24 ударных верталёта.
  • Партугалія — 300 танкаў, 430 ББМ, 450 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 160 баявых самалётаў, 26 ударных верталётаў.
  • ЗША — 4 006 танкаў, 5372 ББМ, 2492 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 784 баявых самалёта, 518 ўдарных верталётаў.
  • Турцыя — 2 795 танкаў, 3120 ББМ, 3 523 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 750 баявых самалётаў, 103 ударных верталёта.
  • Францыя — 1306 танкаў, 3 820 ББМ, 1292 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 800 баявых самалётаў, 352 ударных верталёта.

Квоты Ісландыі і Люксембурга па ўсіх класах тэхнікі былі нулявымі.

Агульная квота НАТА на момант падпісання ДЗУСЕ складала 19 096 танкаў, 31 787 бронемашын, 19 529 артылерыйскіх сістэм, 7 273 самалёта і 2 282 верталёта. Па стане на сярэдзіну 2007 года, з улікам пашырэння блока, сумарная колькасць узбраенняў краін НАТА склала 22 424 танка, 36 570 бронемашын, 23 137 артсістэм, 8 038 самалётаў і 2 509 верталётаў.

Варшаўскі дагавор:

  • Балгарыя — 1 475 танкаў, 2 000 ББМ, 1750 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 235 баявых самалётаў, 67 ударных верталётаў.
  • Венгрыя — 835 танкаў, 1700 ББМ, 840 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 180 баявых самалётаў, 108 ударных верталётаў.
  • Польшча — 1730 танкаў, 2 150 ББМ, 1610 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 460 баявых самалётаў, 130 ударных верталётаў.
  • Румынія — 1375 танкаў, 2100 ББМ, 1475 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 430 баявых самалётаў, 120 ударных верталётаў.
  • СССР — 13 150 танкаў, 20 000 ББМ, 13175 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 5 150 баявых самалётаў, 1500 ударных верталётаў.
  • Чэхаславакія — 1 435 танкаў, 2 050 ББМ, 1 150 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 345 баявых самалётаў, 175 ударных верталётаў.

Рэальная наяўнасць тэхнікі на 1 студзеня 1990 года, па дзяржавам правіць

НАТА:

  • Бельгія — 359 танкаў, 1 381 ББМ, 376 артылерыйскіх сістэм калібрам 100 мм і больш, 191 баявы самалёт, 0 ударных верталётаў.
  • Вялікабрытанія — 198 танкаў, 3193 ББМ, 636 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 842 баявых самалёта, 368 ударных верталётаў.
  • Германія — 7 000 танкаў, 8 920 ББМ, 4602 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 1 018 баявых самалётаў, 258 ударных верталётаў.
  • Галандыя — 913 танкаў, 1467 ББМ, 838 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 196 баявых самалётаў, 91 ударны верталёт.
  • Грэцыя — 1842 танкі, 1 552 ББМ, 1 908 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 469 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Данія — 419 танкаў, 316 ББМ, 553 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 106 баявых самалётаў, 3 ударных верталёта.
  • Іспанія — 854 танка, 1 256 ББМ, 1373 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 242 баявых самалёта, 28 ударных верталётаў.
  • Італія — 1246 танкаў, 3598 ББМ, 2144 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 577 баявых самалётаў, 168 ударных верталётаў.
  • Канада — 77 танкаў, 277 ББМ, 38 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 45 баявых самалётаў, 12 ударных верталётаў.
  • Нарвегія — 205 танкаў, 146 ББМ, 531 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 90 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Партугалія — 146 танкаў, 243 ББМ, 334 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 96 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • ЗША — 5904 танка, 5747 ББМ, 2 601 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 626 баявых самалётаў, 243 ударных верталёта.
  • Турцыя — 2 823 танка, 1 502 ББМ, 3442 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 449 баявых самалётаў, 5 ударных верталётаў.
  • Францыя — 1358 танкаў, 4125 ББМ, 1330 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 700 баявых самалётаў, 429 ударных верталётаў.
  • Ісландыя і Люксембург не мелі баявой тэхнікі, якая абмяжоўваецца ДЗКСЕ.

Усяго для НАТА — 24 344 танкі, 33723 ББМ, 20 706 артылерыйскіх сістэм калібру 100 мм і больш, 5 647 баявых самалётаў, 1 605 ударных верталётаў.

Варшаўскі дагавор:

  • Балгарыя — 2145 танкаў, 2204 ББМ, 2116 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 243 баявых самалёта, 44 кдарных верталёта.
  • Венгрыя — 1345 танкаў, 1720 ББМ, 1047 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 110 баявых самалётаў, 39 ударных верталётаў.
  • Польшча — 2 850 танкаў, 2 377 ББМ, 2300 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 551 баявой самалёт, 29 ударных верталётаў.
  • Румынія — 2851 танк, 3136 ББМ, 3 817 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 505 баявых самалётаў, 13 ударных верталётаў.
  • СССР — 20694 танкі, 29348 ББМ, 138828 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 6445 баявых самалётаў, 1330 ударных верталётаў.
  • Чэхаславакія — 3 315 танкаў, 4593 ББМ, 3485 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 446 баявых самалётаў, 56 ударных верталётаў.

Усяго АВД — 33 200 танкаў, 43378 ББМ, 26593 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 8300 баявых самалётаў, 1511 ударных верталётаў.

Развіццё ДЗУСЕ правіць

У ходзе падрыхтоўкі ДЗУСЕ і ў наступныя гады яго ўдзельнікамі ў сувязі са зменамі ў ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўропе, у першую чаргу звязанымі з распадам АВД і СССР, было прынята некалькі дзясяткаў звязаных з дагворам дакументаў, якія мелі мэтай забеспячэнне нармальнага функцыянавання ДЗУСЕ і падтрыманне яго жыццяздольнасці ў зменлівай ваенна-палітычнай абстаноўцы ў Еўропе, у тым ліку чатыры міжнародныя дамовы.

Будапешцкае пагадненне правіць

Пагадненне аб максімальных узроўнях для наяўнасці звычайных узбраенняў і тэхнікі, падпісанае Балгарыяй, Венгрыяй, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй у Будапешце 3 лістапада 1990 года. Увайшло ў сілу адначасова з ДЗУСЕ. Мела на мэце размеркаванне ўстаноўленых дагаворам групавых узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі паміж дзяржавамі АУС.

Ташкенцкай пагадненне правіць

Пагадненне аб прынцыпах і парадку выканання ДЗУСЕ, падпісанае Расіяй, Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Казахстанам, Малдовай і Украінай у Ташкенце 15 мая 1992 года, мела на мэце размеркаванне правоў і абавязацельстваў былога СССР па ДЗУСЕ паміж Расіяй і сямю іншымі дзяржавамі-удзельніцамі Дагавора. Квота Расіі склала 6 400 танкаў, 11 480 бронемашын, 6 415 артылерыйскіх сістэм, 3 450 самалётаў і 890 верталётаў. Квоты закаўказскіх дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Грузіі) склалі па 220 танкаў, 220 ББМ, 285 артылерыйскіх сістэм, 100 баявых самалётаў, 50 ударных верталётаў у кожнай. Астатнія дзяржавы атрымалі наступныя квоты:

  • Беларусь — 1 800 танкаў, 2 600 ББМ, 1615 артылерыйскіх сістэм, 294 баявых самалётаў, 80 ударных верталётаў.
  • Казахстан — 50 танкаў, 200 ББМ, 100 артылерыйскіх сістэм, 15 баявых самалётаў, 20 ударных верталётаў.
  • Малдова — 210 танкаў, 210 БМП, 130 БТР, 250 артылерыйскіх сістэм, 50 баявых самалётаў, 50 ударных верталётаў[2].
  • Украіна — 4 080 танкаў, 5 050 ББМ, 4 040 артылерыйскіх сістэм, 1 090 баявых самалётаў, 330 ударных верталётаў.

Пагадненне было ратыфікавана Расіяй у 1992 годзе, але не ўвайшло ў сілу. Хоць Азербайджан і Грузія так і не ратыфікавалі гэта пагадненне, яго ўдзельнікі на працягу многіх гадоў у цэлым прытрымліваліся яго палажэнняў. Латвія, Літва і Эстонія адмовіліся далучацца да ДЗУСЕ.

Флангавы дакумент правіць

Дадатак да выніковага дакумента першай канферэнцыі па разглядзе дзеяння ДЗУСЕ (Вена, 15-31 мая 1996 года), падпісанае па ініцыятыве Расіі і ўвайшло ў сілу 15 мая 1997 года, уяўляла сабой прамежкавае кампраміснае рашэнне праблемы флангавых абмежаванняў ДЗУСЕ, якая ўзнікла пасля распаду СССР. Па дамове Расіі дазвалялася мець у Ленінградскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах у агульнай складанасці да 700 танкаў, 580 бронемашын і 1 280 артсістэм, а з пачаткам вайны ў Чачні гэтыя абмежаванні былі парушаныя. У адпаведнасці з дадаткам, межы флангавых зон пасля неаднаразовых патрабаванняў Расіі былі перагледжаны, і з іх былі выключаныя Пскоўская, Валгаградская, Астраханская вобласці, усходняя частка Растоўскай вобласці і калідор на поўдні Краснадарскага краю.

Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ правіць

Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, падпісанае 19 лістапада 1999 года на стакгольмьскім саміце АБСЕ, было распрацавана для ўрэгулявання ваеннага дысбалансу, звязанага з маштабнымі ваенна-палітычнымі зменамі — пашырэннем НАТА і ўступленнем у яго шэрагу былых краін АВД і постсавецкіх дзяржаў.

Гэтым пагадненнем замест занальна-групавой сістэмы квот (па прыкмеце членства ў ваенна-палітычных саюзах часоў «Халоднай вайны») уводзіліся нацыянальныя і тэрытарыяльныя ліміты для кожнай дзяржавы-ўдзельніцы (апошнія меркавалі магчымасць размяшчэння на тэрыторыі дзяржаў баявой тэхнікі іншых краін, але не вышэй абумоўленага ўзроўню). Меркавалася, што рэжым адаптаванай ДЗУСЕ будзе спрыяць умацаванню бяспекі кожнай дзяржавы-ўдзельніцы незалежна ад яе прыналежнасці да ваенна-палітычных саюзаў[1].

Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ было падпісана 30 дзяржавамі (краіны НАТА, Ташкенцкага пагаднення, а таксама Балгарыя, Румынія і Славакія). Яно было ратыфікавана толькі Беларуссю, Казахстанам, Расіяй і Украінай і так і не ўвашло ў сілу. Грузія і Малдова адмовіліся прыступіць да працэсу ратыфікацыі, патрабуючы выканання Расіяй абавязанняў аб вывадзе войскаў з іх тэрыторыі, якія Расія ўзяла на сябе ў Стамбуле. На гэтай падставе краіны НАТА таксама блакавалі працэс ратыфікацыі пагаднення. Пазіцыя Расіі складалася ў тым, што пагадненні з Грузіяй і Малдовай, падпісаныя ў Стамбуле да падпісання Пагаднення аб адаптацыі ДЗУСЕ, насілі двухбаковы характар і не мелі дачынення да ДЗУСЕ, а таму не павінны былі з’яўляцца перашкодай для ратыфікацыі пагаднення іншымі краінамі.

Прыбалтыйскія дзяржавы (Латвія, Літва і Эстонія) і балканскія краіны (Славенія, Албанія і Харватыя), якія ўступілі ў НАТА ў 2004 і 2009 гадах, адмовіліся далучацца да ДЗУСЕ.

Выкананне дагавора правіць

Рэальнае наяўнасць тэхнікі на 1 студзеня 2011 года, па дзяржавам правіць

Краіны НАТА:

  • Бельгія — 106 танкаў, 229 ББМ, 133 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 77 баявых самалётаў, 31 ударны верталёт.
  • Балгарыя — 524 танка, 738 ББМ, 161 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 57 баявых самалётаў, 19 ударных верталётаў.
  • Вялікабрытанія — 337 танкаў, 1353 ББМ, 305 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 411 баявых самалётаў, 187 ударных верталётаў.
  • Венгрыя — 155 танкаў, 599 ББМ, 30 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 50 баявых самалётаў, 23 ударных верталёта.
  • Германія — 1 048 танкаў, 2 050 ББМ, 734 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 301 баявой самалёт, 153 ударных верталёта.
  • Галандыя — 134 танкі, 725 ББМ, 258 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 93 баявых самалёта, 21 ударны верталёт.
  • Грэцыя — 1620 танкаў, 2178 ББМ, 1722 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 595 баявых самалётаў, 30 ударных верталётаў.
  • Данія — 60 танкаў, 299 ББМ, 56 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 62 баявых самалёта, 12 ударных верталётаў.
  • Іспанія — 510 танкаў, 988 ББМ, 387 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 174 баявых самалёта, 28 ударных верталётаў.
  • Італія — 1781 танкаў, 3 091 ББМ, 1436 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 434 баявых самалёта, 107 ударных верталётаў.
  • Нарвегія — 76 танкаў, 218 ББМ, 67 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 56 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Польшча — 900 танкаў, 1492 ББМ, 1 048 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 118 баявых самалётаў, 84 ударных верталёта.
  • Партугалія — 224 танкі, 424 ББМ, 165 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 89 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Румынія — 1 098 танкаў, 1594 ББМ, 1287 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 99 баявых самалётаў, 23 ударных верталёта.
  • Славакія — 69 танкаў, 352 ББМ, 122 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 23 баявых самалёта, 15 ударных верталётаў.
  • ЗША — ~6900 танкаў, 701 ББМ, 204 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 185 баявых самалётаў, 48 ударных верталётаў.
  • Турцыя — 2543 танкі, 2 528 ББМ, 3239 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 335 баявых самалётаў, 25 ударных верталётаў.
  • Францыя — 776 танкаў, 2735 ББМ, 666 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 424 баявых самалёта, 254 ударных верталёта.
  • Чэхія — 166 танкаў, 494 ББМ, 244 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 38 баявых самалётаў, 25 ударных верталётаў.
  • Канада, Ісландыя і Люксембург не маюць у Еўропе баявой тэхнікі, якая абмяжоўваецца ДЗУСЕ.

Усяго НАТА (22 дзяржавы-ўдзельніка ДЗУСЕ) — 18 424 танкі, 22788 ББМ, 13 264 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 3621 баявы самалёт, 1 085 ударных верталётаў.

Албанія, Латвія, Літва, Славенія, Харватыя і Эстонія не далучыліся да ДЗУСЕ. З іх інфармацыю, адаптаваную да патрабаванням ДЗУСЕ, далі Літва і Эстонія.

  • Літва — 0 танкаў, 146 ББМ, 179 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 0 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Эстонія — 0 танкаў, 90 ББМ, 277 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 0 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.

Постсавецкія дзяржавы:

  • Азербайджан — 750 танкаў, 1100 ББМ, 469 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 79 баявых самалётаў, 84 ударных верталётаў.
  • Арменія — 110 танкаў, 140 ББМ, 239 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 16 баявых самалётаў, 15 ударных верталётаў.
  • Беларусь — 1 469 танкаў, 2 270 ББМ, 1 265 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 128 баявых самалётаў, 22 ударных верталёта.
  • Грузія — 200 танкаў, 878 ББМ, 400 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 27 баявых самалётаў, 6 ударных верталётаў.
  • Малдова — 0 танкаў, 208 ББМ, 148 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 0 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў.
  • Украіна — 2522 танкі, 3855 ББМ, 3149 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 517 баявых самалётаў, 147 ударных верталётаў.
  • Расія — 3660 танкаў, 7 690 ББМ, 4634 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 1 542 баявых самалёта, 365 ударных верталётаў.
  • Казахстан не мае ў Еўропе баявой тэхнікі, якая абмяжоўваецца ДЗУСЕ.

Усяго, па АДКБ (Арменія, Беларусь, Расія) — 5 239 танкаў, 10 100 ББМ, 6 138 артылерыйскіх сістэм калібрам 100 мм і больш, 1 686 баявых самалётаў, 402 ударныя верталёты.

Прыпыненне дзеяння дагавора правіць

26 красавіка 2007 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сваім звароце да Федэральнага сходу заявіў аб магчымым абвяшчэнні мараторыя на выкананне Расіяй умоў ДЗУСЕ ў сувязі з тым, што краіны НАТА не ратыфікавалі пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ ад 1999 года. Дзеянне мараторыя, паводле яго слоў, планавалася захаваць да тых часоў, пакуль усе краіны НАТА без выключэння не ратыфікуюць дамову і не пачнуць строга яе выконваць. У выпадку «адсутнасці прагрэсу на перамовах» Пуцін паабяцаў спыніць выкананне Расіяй абавязацельстваў па ДЗУСЕ[3].

28 мая Расія афіцыйна звярнулася да краіны-дэпазітарыю ДЗУСЕ — Нідэрландам — з запытам аб скліканні надзвычайнай канферэнцыі дзяржаў-удзельніц ДЗУСЕ, якая і адбылася 12-15 чэрвеня ў Вене.

На канферэнцыі расійскія прадстаўнікі паказалі на ўмовы, якія, на іх думку, здольныя «аднавіць жыццяздольнасць рэжыму ДЗУСЕ». Сярод іх:

  1. далучэнне да ДЗУСЕ Латвіі, Літвы і Эстоніі;
  2. паніжэнне сумарнага ўзроўню колькасці ўзбраенняў і тэхнікі краін НАТА для кампенсацыі патэнцыялу, набытага ў выніку пашырэння блока;
  3. адмена флангавых абмежаванняў для тэрыторыі Расіі;
  4. уступленне ў сілу або, па крайняй меры, пачатак часовага прымянення пагаднення аб адаптацыі ДЗУСЕ не пазней за 1 ліпеня 2008 года[1].

Заходнія дзяржавы, аднак, сабатавалі прапанаваны Расіяй план аднаўлення жыццяздольнасці дамовы. У якасці падставы было паўторана патрабаванне вываду расійскіх войскаў з Грузіі і Малдавіі. У выніку на канферэнцыі не ўдалося нават узгадніць выніковы дакумент.

13 ліпеня 2007 года Уладзімір Пуцін падпісаў Указ «Аб прыпыненні Расійскай Федэрацыяй дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе і звязаных з ім міжнародных дамоваў»[4][5].

У суправаджальнай даведкі МЗС адзначалася, што рашэнне расійскага кіраўніцтва было выклікана «выключнымі абставінамі, якія ўплываюць на бяспеку Расійскай Федэрацыі»:

  • ухіленне Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Чэхіі ад афармлення змен у складзе груп дзяржаў-удзельніц ДЗУСЕ у сувязі з іх далучэннем да НАТА;
  • перавышэнне дзяржавамі-удзельніцамі ДЗУСЕ, якія далучыліся да НАТА, «групавых» абмежаванняў ДЗУСЕ ў выніку пашырэння НАТА;
  • негатыўнае ўздзеянне планаванага размяшчэння звычайных узбраенняў ЗША на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі на захаванне «групавых» абмежаванняў ДЗУСЕ;
  • невыкананне шэрагам дзяржаў-удзельніц ДЗУСЕ прынятага ў Стамбуле палітычнага абавязацельствы аб паскоранай ратыфікацыі пагаднення аб адаптацыі;
  • невыкананне Венгрыяй, Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй прынятых у Стамбуле абавязацельстваў па карэкціроўцы тэрытарыяльных гранічных узроўняў;
  • негатыўнае ўздзеянне няўдзелу Латвіі, Літвы і Эстоніі ў ДЗУСЕ (якое прывяло да з’яўлення тэрыторыі «свабоднай» ад абмежаванняў на размяшчэнне звычайных узбраенняў, у тым ліку і ўзбраенняў іншых краін) на выкананне Раіяяй сваіх уласных абавязацельстваў па дамове на паўночным захадзе Расійскай Федэрацыі[1].

Абвяшчэнне мараторыя азначала спыненне ўзаемнага ваеннага інспектавання і прадастаўлення партнёрам па дамове інфармацыі аб перамяшчэнні воінскіх частак і баявой тэхнікі ў еўрапейскай частцы краіны, а таксама адмова Расіі лічыць сябе звязанай колькаснымі абмежаваннямі. Ужо ў чэрвені прадстаўнікам УС Венгрыі і Балгарыі было адмоўлена ў інспекцыі расійскіх воінскіх часцей, а сама Расія адмовілася ад удзелу ў сумесных вучэннях ЗША, Румыніі і Балгарыі.

У снежні 2007 года аднабаковы расійскі мараторый на выкананне ДЗУСЕ ўвайшоў у сілу. У той жа час расійскі бок з улікам зваротаў шэрагу дзяржаў-удзельніц ДЗУСЕ прыняў рашэнне ў парадку выключэння працягнуць удзел у працы сумеснай кансультатыўнай групы па ДЗУСЕ, разлічваючы, што гэтая пляцоўка будзе задзейнічана для распрацоўкі новага рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі. 10 сакавіка 2015 года Расійская Федэрацыя абвясціла аб прыпыненні свайго ўдзелу ў пасяджэннях Сумеснай кансультатыўнай групы (СКГ) па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, прызнаўшы працяг удзелу ў пасяджэннях СКГ бессэнсоўным з палітычнага і практычнага пунктаў гледжання. Такім чынам, як заявілі ў МЗС РФ, абвешчанае Расіяй у 2007 годзе прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ стала поўным[6].

29 мая 2023 года Расійская Федэрацыя канчаткова дэнансавала Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе[7].

7 лістапада 2023 года краіны-удзельнікі НАТА асудзілі рашэнне Расіі выйсці з Дагавора і яе вайну супраць Украіны, і таксама прыпынілі свой удзел у Дагаворы[8][9].

У красавіку 2024 года ў Беларусі падрыхтаваны адпаведны праект закона пра прыпыненне ўдзелу рэспублікі ў гэтым Дагаворы[10].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г д Справка к Указу «О приостановлении Российской Федерацией действия Договора об обычных вооруженных силах в Европе и связанных с ним международных договоров». МИД РФ, 15.07.07
  2. Vitalie N. Ciobanu. Organizarea instituţiei militare a Republicii Moldova (1990—2011). — Chișinău: Min. Apărării al Rep. Moldova (Tipogr. «Bons Offices» SRL), 2011. — С. 28. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 978-9975-80-506-3.
  3. Ежегодные послания президента России Федеральному Собранию // РИА Новости, 03.12.2015
  4. «АПН», «Что случилось с ДОВСЕ?», 17 июля 2007
  5. Указ «О приостановлении Российской Федерацией действия Договора об обычных вооружённых силах в Европе и связанных с ним международных договоров». 15.07.07
  6. МИД: Россия приостанавливает участие в Совместной комиссии по ДОВСЕ // РИА Новости, 10 марта 2015 года. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2017. Праверана 24 снежня 2017.
  7. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб дэнансацыі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
  8. Страны НАТО приостановили свое участие в ДОВСЕ (руск.)
  9. Турция вслед за другими странами НАТО приостановит участие в ДОВСЕ с 8 апреля (руск.)
  10. Лукашэнка ўзгадніў унясенне ў Палату прадстаўнікоў законапраекта аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ

Спасылкі правіць