Урал (рака)
Урал (да 1775 года — Яік; башк.: Яйыҡ , каз.: Жайық) — рака ў Башкартастане, Чалябінскай і Арэнбургскай абласцях Расіі і Заходне-Казахстанскай і Атыраускай абласцях Казахстана. Даўжыня 2428 км. Вадазбор 231 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,225 тыс. м³/сек. Пачынаецца на схілах хрыбта Уралтау, да горада Орск цячэ ўздоўж усходніх схілаў Паўднёвага Урала ў вузкай даліне. Ніжэй горада Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй горада Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад горада Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае мора ніжэй горада Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Галоўныя прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пачатку лістапада да пачатку красавіка, у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца лістапада да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады каля сяла Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля горада Атырау 225 м³/с). Каля 80 % сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца для арашэння ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадасховішчы: Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Суднаходства ад горада Уральск. На Урале — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан)
Урал башк.: Яйыҡ, каз.: Жайық | |
Вышыня вытоку | 760 м |
Вусце | Каспійскае мора |
Даўжыня | 2428 км |
Расход вады | 400 м³/с |
Вадазбор | 237 км² |
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урал (рака)