BMW
Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover. Старшынёй кампаніі на сённяшні дзень з’яўляецца Норберт Райтхофер, а галоўным дызайнерам — Адрыян ван Хойдонк.
Bayerische Motoren Werke AG | |
---|---|
![]() | |
| |
Тып | Акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | |
Заснаванне | 1916 |
Заснавальнікі | Camillo Castiglioni[d], Karl Rapp[d], Franz Josef Popp[d] і Gustav Otto[d] |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Норберт Райтхофер, старшыня савета дырэктараў |
Галіна | Аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | Аўтамабілі, матацыклы |
Абарот | ▲ €53 млрд (2008) |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | ▲ €330 млн (2008) |
Актывы | |
Капіталізацыя | |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Аўдытар | KPMG |
Дэвіз | «The Ultimate Driving Machine» |
Даччыныя кампаніі | Mini, Rolls-Royce |
Сайт | bmw.ru |
Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Раппам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.
У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп’ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.
Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».
МадэліПравіць
У БеларусіПравіць
Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 89 870 аўтамабіляў маркі BMW[3].
Зноскі
- ↑ а б annual report — 2023.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200319063559/https://annualreport.bmwgroup.com/2019/build/dl/en/BMW-GB19_EN_Annual_Report.pdf
- ↑ Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Беларускі Клуб BMW (руск.)