BMW 7-й серыі (F01, F02, F03, F04)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
6-хутк. АКПП
8-хутк. АКПП (760Li і ActiveHybrid7, усе іншыя мадэлі з 2013-)[1][2]
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: F01 — 5072 мм
F02 — 5212 мм
Шырыня: 1902 мм
Вышыня: 1479 мм
Колавая база: F01 — 3070 мм
F02 — 3210 мм
Каляіна пярэдняя: 1611 мм
Каляіна задняя: 1650 мм
Маса: 1935–2055 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW ActiveHybrid 7
Падобныя мадэлі: Lexus LS, Audi A8, Mercedes-Benz S-клас, Cadillac XTS
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 650 кг
Аб'ём бака: 80 л (730d, 730Ld)
82 л
Дызайнер: Карым Хабіб  (англ.)
Надэр Фагіхзадэх  (англ.) (інтэр'ер)
Крыстафер Вэйл (2011, рэйстайлінг)

BMW F01/02 — завадскі індэкс кузава пятага пакалення 7-й серыі BMW, якая выпускаецца з 2008 па 2015 год. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася на Парыжскім аўтасалоне ў кастрычніку 2008 года.[3]

Канструкцыя правіць

BMW F01/02 выпускаецца ў задне- і поўнапрывадным варыянтах, з шэрагам бензінавых і дызельным рухавікоў. Існуе версія Long з павялічанай колавай базай, а таксама ў 2010 годзе на базе сучаснай BMW 7 series пачаўся выпуск гібрыднага прадстаўніцкага седана BMW ActiveHybrid 7. Каробка пераключэння перадач толькі аўтаматычная, 6-ці ці 8-мі ступеньчатая[4]. Апошняя ставіцца толькі на версіі 760Li і ActiveHybrid 7. Таксама існуе дробнасерыйная мадыфікацыя High Security, аснашчаная браніраванымі кузаўнымі панэлямі і куленепрабівальным шклом. Гэты аўтамабіль адпавядае класу абароны VR7 і выконвае некаторыя патрабаванні класа VR9. У абмежаваных колькасцях выпускаецца біпаліўны варыянт (бензін/вадкі вадарод) BMW Hydrogen 7.

У BMW F01/02 некаторыя дэталі хадавой часткі выраблены з алюмінія, гэта дазволіла дамагчыся большай дакладнасці рулявога кіравання. У сёмай серыі для ўсіх мадэляў машын сталі выкарыстоўваць стоп-сігналы двухступенчатага дзеяння. Усе мадэлі ў базавай камплектацыі аснашчаны новымі ксенонавымі фарамі з амывальнікамі. У якасці дадатковага абсталявання на машыны гэтай серыі могуць быць устаноўлены адаптыўныя паваротныя фары.

Асаблівасці дызайну правіць

 
BMW F01 2009

Да адметных ад папярэдніх пакаленняў BMW 7 асаблівасцяў знешнасці серыі F01/02 можна аднесці наступныя элементы: у пярэдняй частцы з’явіўся арыгінальны выступ на капоце, на панэлі крышкі багажніка ўстаноўлена храмаваная планка. У параўнанні з больш раннімі мадэлямі ў гэтай серыі таксама змяніліся пярэднія і заднія фары і фартухі. Іншы цікавы момант — белае шкло паказальнікаў павароту.

Версіі і мадыфікацыі правіць

  • F01 — базавая мадыфікацыя.730D 730I
  • F02 — мадыфікацыя з павялічанай на 140 мм колавай базай.
  • F03 (High Security) — абароненая версія аўтамабіля. Аснашчана шклом з узроўнем абароны ад куль VR7 і кузаўнымі панэлямі з узроўнем абароны – VR9. Выраблялася з 2009 года.
  • F04 (ActiveHybrid7) — гібрыдная версія на базе F02. Аснашчалася бензінавым рухавіком аб'ёмам 4,4 л і электраматорам. Выраблялася з 2010 года.
  • Alpina B7 — рухавік аб'ёмам 4,4 л аснашчаны двума турбінамі. Збіраецца ў горадзе Бухлоэ ўручную. Выраблялася з 2010 года.
  • У 2011-м годзе да вяселля прынца Манака Альберта Другога была выпушчаная спецыяльная серыя з 200 аўтамабіляў, афарбованы выключна ў чорны колер.

Зноскі

  1. Paul Tan. BMW 760i and 760Li: flagship V12 power!. Paul Tan's Automotive News (10 красавіка 2009). Праверана June 25, 2009.
  2. May 2012 BY JUSTIN BERKOWITZ. 2013 BMW 7-series Official Photos and Info – News – Car and Driver. Caranddriver.com. Праверана 23 чэрвеня 2012.
  3. BMW 7(F01) Архівавана 26 кастрычніка 2014.
  4. BMW 7er : Getriebe Архівавана 25 студзеня 2011.

Спасылкі правіць