Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў

вучоны ў галіне геалогіі і геахіміі,

Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец у галіне геалогіі і геахіміі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952—1957). Бацька вучонага-географа Валянціна Лукашова. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў
Дата нараджэння 25 снежня 1906 (7 студзеня 1907)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1987(1987-05-23) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў
Род дзейнасці хімік, палітык, геолаг, геахімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геалогія[1], геахімія[1], геаграфія і фізічная геаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1931). З 1931 года — загадчык кафедры, дэкан геолага-глебава-геаграфічнага факультэта ЛДУ. У 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Грунтазнаўства». У 1938—1939 гадах — рэктар Ленінградскага ўніверсітэта.

У 1939—1944 гадах працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР. З 1944 года — прафесар, загадчык кафедры Інстытута знешняга гандлю СССР, з 1949 года — загадчык кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

У 1953—1956 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1969 гадах — віцэ-прэзідэнт АН БССР, адначасова ў 1963—1970 гадах — загадчык Лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР. У 1971—1977 гадах — дырэктар, адначасова з 1975 года — загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.

На працягу 19571960 гадах з’яўляўся старшынёй навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковы ўклад правіць

Працы па грунтазнаўству, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Вёў інжынерна-геалагічныя даследаванні ў Забайкаллі і Амурскай вобласці (па трасе Байкала-Амурскай магістралі). Напісаў шэраг прац па эканоміцы ЗША, праблемах мінеральных рэсурсаў і геапалітыцы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выветрывання. Прапанаваў геахімічную тэорыю лёсаўтварэння. Вывучыў літалагічныя і геахімічныя асаблівасці розных генетычных тыпаў чацвярцічных адкладаў, даў іх класіфікацыю. Арганізаваныя і праведзеныя ім працы дазволілі ўсталяваць і ахарактарызаваць геахімічныя правінцыі на тэрыторыі Беларусі, вывучыць заканамернасці міграцыі многіх хімічных элементаў у паверхневай зоне зямной кары і ландшафтах, якія з’явіліся асновай для рашэння шэрагу прыкладных задач. Абгрунтаваў перспектывы пошукаў радовішчаў металаў і неметалічнай сыравіны на тэрыторыі Беларусі. У серыі манаграфій на прыкладзе Беларусі і іншых рэгіёнаў распрацаваў навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і біясферы. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы ў гісторыі рэспублікі доўгатэрміновы прагноз змены навакольнага асяроддзя пад уплывам тэхнагенезу ў апошняй чвэрці ХХ ст.

Асноўныя працы правіць

Апублікаваў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 55 манаграфій і брашур.

  • Основы литологии и геохимии коры выветривания. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1958.
  • Очерки по геохимии гипергенеза. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1963.
  • Образование и миграция нефти. — Мн.: Вышэйшая школа, 1974 (совм. с А. В. Кудельским).
  • Развитие биосферы в голоцене / Академия наук Белорусской ССР, Институт геохимии и геофизики. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 177, [1] c.
  • Научные основы охраны окружающей среды. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980 (совм. с В. К. Лукашевым).
  • Эколого-геохимическое изучение биосферы в научных и прикладных аспектах. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с И. К. Вадковской).

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць