Анатоль Віктаравіч Кудзельскі

геолаг, гідролаг, геахімік

Анатоль Віктаравіч Кудзельскі (нар. 16 верасня 1934, с. Маласафііўка, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар геолага-мінералагічных навук (1978), прафесар (1987).

Анатоль Віктаравіч Кудзельскі
Дата нараджэння 16 верасня 1934(1934-09-16) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера рэгіянальная геалогія[d], гідрагеалогія, гідрагеахімія[d] і геаэкалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1958).

З 1968 года старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі геахімічных праблем АН БССР, з 1971 года вучоны сакратар Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. У 1974—1991 гадах загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР. У 1992—1993 гадах намеснік дырэктара па навуцы Беларускага навукова-даследчага цэнтра «Экалогія» Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, адначасова галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук АН Беларусі. З 1993 года загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 года загадчык лабараторыі Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прэміі правіць

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Адкрыццё і народагаспадарчае выкарыстанне радовішчаў мінеральных вод у Рэспубліцы Беларусь (навуковыя даследаванні, пошукава-разведачныя працы, медыка-бальнеалагічнае і пітнае асваенне». Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В. А. Капцюга (2004).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне геалогіі і гідрагеалогіі. Выканаў даследаванні па высокатэмпературным літагенезу ападкавых утварэнняў нафтагазаносных басейнаў, праблеме геалагічнага кантролю размяшчэння карысных выкапняў, газаваму і цеплавому рэжымам геалагічных структур зямной кары. Распрацаваў канцэпцыю энергетычнага і матэрыяльнага балансу ападкава-пародных басейнаў у працэсах высокатэмпературнага літагенезу, якая склала тэарэтычную аснову вучэння аб геафлюідадынамікі, паходжанні і размяшчэнні радовішчаў гідрагенных карысных выкапняў, у тым ліку гаручых. Адзін з заснавальнікаў сучаснай тэорыі нафтагазаўтварэння. Выканаў фундаментальныя даследаванні газавага рэжыму і геахіміі падземных водаў і расолаў Прыпяцкага нафтагазаноснага басейна. Упершыню паставіў пытанне аб перспектывах выкарыстання расолаў ў якасці крыніцы атрымання ёду, брому, рэдкіх і рассеяных элементаў. Аўтар канцэптуальна-імавернасных мадэляў размяшчэння і пошукаў у зямной кары радовішчаў вуглевадародаў, ёдных прамысловых вод і расолаў з выкарыстаннем структурна-геалагічных, гідрагеахімічных і цеплавых крытэрыяў. Унёс уклад у распрацоўку праблем міграцыі радыенуклідаў Чарнобыльскага паходжання ў глебавым субстраце і прыродных водах забруджаных тэрыторый Беларусі, стварыў геолага-гідрагеалагічную канцэпцыю падземнага пахавання радыеактыўных адходаў.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 20 манаграфій.

Бібліяграфія правіць

  • Образование и миграция нефти (термобарические аспекты). — Мн.: Высшая школа, 1974 (совм. с К. И. Лукашевым).
  • Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. — Мн.: Наука и техника, 1985 (совм. с В. М. Шимановичем, А. А. Махначом).
  • Минеральные воды Беларуси. — Мн., 1994 (совм. с М. Г. Ясовеевым).
  • Геофлюидодинамика и нефтегазообразование. — Мн., 1997 (совм. с Р. Г. Гарецким, Р. Е. Айзбергом).
  • Подземные воды Беларуси. — Мн.: Ин-т геолог.наук НАН Беларуси, 1998 (совм. с В. И. Пашкевичем, М. Г. Ясовеевым).
  • Современные проблемы гидрогеологии и геоэкологии: избр. тр. — Мн.: Технопринт, 2005.

Зноскі

Спасылкі правіць