Анатоль Аляксандравіч Махнач

Анатоль Аляксандравіч Махнач (н. 13 ліпеня 1951, Масква) — беларускі геолаг. Акадэмік НАН Беларусі (2003, член-карэспандэнт з 1994 г.), доктар геолага-мінералагічных навук (1990), прафесар (2001).

Анатоль Аляксандравіч Махнач
Дата нараджэння 13 ліпеня 1951(1951-07-13) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Сямёнавіч Махнач
Маці Ніна Аляксандраўна Махнач
Род дзейнасці навуковец, геолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія

правіць

Сын А. С. Махнача і Н. А. Махнач. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). 3 1973 г. у Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі (з 1994 г. намеснік дырэктара, з 1998 па 2008 г. — дырэктар). З 2008 — у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела геалогіі і мінерагеніі платформавага чахлу[2]. 3 1999 па 2004 г. старшыня Беларускага геалагічнага таварыства.

Навуковыя працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі. Развіў літагідрагеахімічны напрамак у тэорыі літагенезу, распрацаваў гідрагеалагічную канцэпцыю катагенезу асадкавых парод, даў усебаковае апісанне пераўтварэнняў поліфацыяльных адкладаў у гідрагеахімічным асяроддзі, звязаным з эвапарытамі, паглыбіў уяўленні аб паводзінах стабільных ізатопаў вугляроду, кіслароду і серы ў працэсе галагенезу. Вывучае геалагічную будову тэрыторыі Беларусі: ахарактарызаваў катагенетычныя змены міжсолевых і падсолевых адкладаў дэвона, карбанатныя і крэмневыя канкрэцыі дэвонскай і мелавай тоўшчаў, заклаў асновы вывучэння геахіміі стабільных ізатопаў у рэгіёне, удзельнічаў у вырашэнні пытанняў, звязаных з праблемай асваення ёдабромных расолаў, пошукамі і разведкай нафты, рэдкіх і рассеяных элементаў.

Аўтар каля 200 навуковых прац, 14 манаграфій.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980 г. за цыкл работ «Літагенез і гідрагеахімія дэвонскіх адкладаў Прыпяцкага нафтаноснага басейна (у сувязі з пошукамі радовішчаў нафты і ацэнкай перспектыў народнагаспадарчага выкарыстання ёда-бромных расолаў)». Прэмія НАН Беларусі 1993 г. за манаграфію «Катагенез і падземныя воды».

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980.
  • Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А. В. Кудзельскім, У. М. Шымановічам).
  • Катагенез и подземные воды. Мн., 1989.
  • Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн., 1994 (у сааўт.).
  • Геалагічная будова і гісторыя геалагічнага развіцця // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. II. Рэспубліка Беларусь. Мн., 2004.
  • Стадиальный анализ литогенеза. Мн.: БГУ, 2000.
  • Введение в геологию Беларуси. Мн.: Ин-т геол. наук НАН Беларуси, 2004.
  • Постседиментационные изменения отложений платформенного чехла Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2007 (в соавт.).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць