Рома Яфімавіч Айзберг

Рома Яфімавіч Айзберг (16 чэрвеня 1933, г. Арцёмаўск, Данецкая вобласць — 19 мая 2022) — беларускі савецкі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1978), прафесар (1989). Скончыў Новачаркаскі політэхнічны інстытут у 1956. Працаваў у Туркменіі, з 1965 у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце Упраўлення геалогіі БССР (з 1976 па 1990 гг. загадчык сектара тэктонікі).[2] З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі, з 2008 г. — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.

Рома Яфімавіч Айзберг
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1933(1933-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2022(2022-05-19)[1] (88 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Намеснік старшыні Камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі Міжведамаснага тэктанічнага камітэта СССР. Асноўныя працы па методыцы тэктанічнага раянавання, класіфікацыі тыпаў тэктанічных структур, выяўленню сувязяў паміж тэктанічным развіццём структур і іх нафтагазаноснасці, па пытаннях структурна-фармацыйнага аналізу[2].

Працы правіць

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій[3].

Сярод асноўных[3]:

  • Тектоника Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.).
  • Палеогеодинамические реконструкции платформенных бассейнов. М., 1991.
  • Докембрий Восточно-Европейской платформы: геология и нефтегазоносность. СПб., 2002 (в соавт.).
  • Проблемы нефтегазоносности верхнепротерозойских и палеозойских комплексов Беларуси и Сибири. Мн.: БЕЛГЕО, 2003 (в соавт.).
  • Разломы земной коры Беларуси. Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.).

Узнагароды правіць

  • Дзяржаўная прэмія БССР за ўдзел у стварэнні тэктанічнай карты Беларусі маштабу 1: 500 000 і манаграфіі «Тектоника Белоруссии» (1976)[2]
  • Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга 2004 г. за цыкл сумесных работ «Верхнепротерозойские и палеозойские комплексы Беларуси и Сибири: геология, нефтегазоносность, проблемы освоения ресурсов углеводородов» (у сааўт.)[3]

Зноскі

  1. http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/24.05.22.pdf
  2. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29
  3. а б в Член-корреспондент АЙЗБЕРГ Ромма Ефимович (руск.)

Літаратура правіць

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.

Спасылкі правіць