Марат Гумеравіч Ясавееў

Марат Гумеравіч Ясавееў (23 сакавіка 1949, Маладзечна, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2019) — беларускі геолаг-гідрагеолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1998), прафесар (2001).

Марат Гумеравіч Ясавееў
Дата нараджэння 23 сакавіка 1949(1949-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2019(2019-10-19) (70 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце інжынерных пошукаў (з 1971), Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі (1975—1999), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2003—2016, дэкан факультэта прыродазнаўства, з 2006 — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1999—2003 — загадчык лабараторыі геаэкалагічных праблем, з 2016 — Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава, прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя).

Навуковыя інтарэсы: гідрагеалогія; геаэкалогія; экалагічная адукацыя.

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).

Бібліяграфія правіць

  • Подземная гидросфера Беларуси (строение, экология, рациональное использование) : автореферат диссертации … доктора геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Ясовеев Марат Гумерович. — Минск, 1998.
  • Гидрогеология и промышленные рассолы Припятского прогиба : автореферат диссертации … кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Ясовеев Марат Гумерович. — Минск, 1983.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ясавееў Марат Гумеравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Ясовеев Марат Гумерович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 735.
  • Ясовеев Марат Гумерович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 239.
  • Ясавееў Марат Гумеравіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 69.
  • Марат Гумерович Ясовеев // Журнал Белорусского государственного университета. Экология. — 2019. — № 4. — С. 108—109.