Луі Ленен
Луі Ленен (фр.: Louis Le Nain; 1593 — 23 мая 1648) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен. Майстар групавых партрэтаў з жыцця сялян.
Луі Ленен | |
---|---|
фр.: Louis Le Nain | |
Дата нараджэння | 1593[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1648[3][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1593 годзе ў горадзе Лан (па іншых дадзеных у 1603 годзе). Луі быў перадапошнім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісака Ленена (фр.: Isaac Le Nain). Разам са сваімі братамі некалькі гадоў вучыўся жывапісу, пакуль не адправіўся ў Парыж незадоўга да 1630 года. У Парыжы з братамі-мастакамі жыў у абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ.
Разам з Антуанам і Мацье Луі працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых чальцоў толькі што створанай Каралеўскай скульптуры (фр.: Académie royale de peinture et de sculpture).
Памёр 23 мая 1648 года ў Парыжы, а праз два дні пасля яго смерці памёр брат Антуан. Работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях свету, у тым ліку Лонданскую нацыянальную галерэю, Музей Вікторыі і Альберта, Musée national des beaux-arts (Алжыр).
Браты не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх.
Зноскі
правіць- ↑ Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Louis Lenain // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.