Рагімантас Адамайціс
Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва) — літоўскі акцёр. Народны артыст СССР (1985).
Рагімантас Адамайціс | |
---|---|
Regimantas Adomaitis | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1937[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Кар’ера | з 1964 года |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0012361 |
БіяграфіяПравіць
Рагімантас Адамайціс нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.
У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленне Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.
У 1962—1963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 1963—1967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.
У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).
ТворчасцьПравіць
Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Зноскі
- ↑ Regimantas Adomajtis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1043330364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Рагімантас Адамайціс (Regimantas Adomaitis) — Біяграфіі, мемуары, гісторыі Архівавана 17 лістапада 2010.
ЛітаратураПравіць
- Адамайціс Рэгімантас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.