Георгій Якаўлевіч Галенчанка

гісторык
(Пасля перасылкі з Георгій Галенчанка)

Георгій Якаўлевіч Галенчанка (руск.: Георгий Яковлевич Голенченко; нар. 28 лютага 1937, Петразаводск, РСФСР) — гісторык-медыявіст, кнігазнавец, скарыназнавец. Доктар гістарычных навук (1965).

Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Дата нараджэння 28 лютага 1937(1937-02-28)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці медыявіст, кнігазнавец, гісторык, скарыназнавец
Навуковая сфера гісторыя[2], кнігазнаўства[d][2] і гісторыя высокага друку[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1965)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1962 гадах працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР[3].

У 1965 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута[4].

У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4].

З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду[4]. З 1991 па 2005[4] гады — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу[4].

Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Познаньскім універсітэце[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускага кнігадруку XVI—XVIII ст.

Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993).

Узнагароды і прэміі

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Georgìj Âkaǔlevìč Galenčanka // VIAF ID
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б Марозаў 2022.
  4. а б в г д Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Інстытут гісторыі НАНБ

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць