Сяргей Адамавіч Астрэйка

(Пасля перасылкі з Сяргей Астрэйка)

Сяргей Адамавіч Астрэйка (25 ліпеня 1913 (паводле іншых звестак 9 ліпеня 1912), в. Каласоўшчына, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1937, Чалябінская вобласць, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.

Сяргей Адамавіч Астрэйка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1913(1913-07-25) ці 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1937(1937-09-14)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1912[1] або 25 ліпеня 1913[2] года ў сялянскай сям’і. Скончыў Капыльскую сямігодку.

У 1928 годзе паступіў у Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Восенню 1931 года разам з З. Астапенкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, С. Русаковічам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм».

Працаваў літрэдактарам выданняў Беларускага НДІ прамысловасці. З 1932 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН, працаваў у Камісіі па складанні слоўнікаў.

Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 года па справе «Беларускай народнай Грамады». Высланы ў Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Працаваў бухгалтарам матэрыяльнага аддзела Ірбіцкага падшыпнікавага завода. Тэрмін ссылкі яшчэ не скончыўся, калі 14.8.1937 года паэта зноў арыштавалі. 13.9.1937 быў вынесены смяротны прысуд, на наступны дзень (14.9.1937) С. Астрэйку расстралялі. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2]. Месца пахавання невядомае[1].

Творчасць

правіць

Вершы пачаў пісаць у час вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі з’явіліся ў газеце «Чырвоная змена». Паэму С. Астрэйкі «Бенгалія» ўхваліў Я. Купала. У свае часы яе называлі «антысавецкай», бо меркавалася, што, апісваючы змаганне бенгальцаў з брытанскімі каланізатарамі, Астрэйка меў на ўвазе непасрэдна Беларусь. Кавалак з паэмы «Бенгалія», якая лічылася страчанай, быў знойдзены ў сямейным архіве Аліны Алексенкі ў 2018 годзе[3]. Рыхтаваўся да выдання паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які так і не выйшаў. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» — роздум пра шляхі развіцця роднага краю — апублікавана ў 1990 годзе. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгенія Анегіна» А. Пушкіна, рукапіс не збярогся.

  • [Вершы] // Полымя. 1965, № 8;
  • [Вершы] // Дзень паэзіі. Мн., 1965;
  • Смарагды кроз: (Паэма) // Шляхам гадоў. Мн., 1990.

Зноскі

  1. а б Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.
  2. а б АСТРЭЙКА Сяргей Адамавіч(недаступная спасылка). web.archive.org (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2019. Праверана 19 ліпеня 2024.
  3. svaboda.org

Літаратура

правіць