Сяргей Фёдаравіч Русаковіч

(Пасля перасылкі з С. Русаковіч)

Сяргей Фёдаравіч Русаковіч (1912, в. Асавец, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Любанскі раён, Мінская вобласць — пасля 1937, ГУЛАГ) — беларускі празаік, перакладчык.

Сяргей Фёдаравіч Русаковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік

Біяграфія правіць

У 1930 годзе паступіў у МБПТ. Быў членам літаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнікума. Восенню 1931 года разам з З. Астапенкам, С. Астрэйкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ, але неўзабаве кінуў вучобу. Працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва.

Арыштаваны 23.2.1933 года ў Менску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 63б, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 года як «член контр­рэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа С. Русаковіча № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вясной 1931 года ў часопісе «Узвышша» апублікаваў апавяданне «Крумкач». М. Кавыль пісаў, што ў апавяданні «Крумкач» у «замаскіраванай форме [С. Русаковіч] крытыкаваў маскалёў, якіх у народзе называлі крумкачамі…».

Зноскі

Літаратура правіць